- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы “Вясны” ў чацвер, 30 студзеня, у 18:30 у памяшканні Беларускага ПЭН-цэнтра прэзентуюць новую кнігу серыі “Беларуская турэмная літаратура”. Гэта ўспаміны палітвязня Сяргея Скрабца “Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка”.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 27 студзеня, у Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі і ўдзельніцамі антыінтэграцыйных снежаньскіх акцый. Праваабаронцам "Вясны" вядома, што за адзін дзень 27 студзеня мінскія суды па артыкулу 23.34 КаАП (парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах) вынеслі штрафаў на агульную суму 200 базавых велічыняў (5400 рублёў). Сярод асуджанных — пісьменнік Лявон Баршчэўскі, былы дэпутат Пятро Садоўскі, палітык Мікола Статкевіч і іншыя. Акрамя гэтага, блогера "Шэрага Ката" асудзілі на 15 сутак. У судзе Першамайскага раёна г. Мінска 27 студзеня таксама судзяць журналістку “Новага Часу” Дзіяну Серадзюк. Гэта ўжо другі раз, калі яе спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за мітынг 20 снежня. Першы суд над ёй адбыўся 10 студзеня, але тады суддзя Максім Трусевіч адправіў справу на дапрацоўку ў Першамайскі РУУС для “ліквідацыі недакладнасцяў”. На тым судовым паседжанні супрацоўнік АМАПу Віталь Івашкоў сцвярджаў, што бачыў, як Серадзюк ўдзельнічала ў акцыі 20 снежня з 18:00 да 18:40 на Кастрычніцкай плошчы, але высвятлілася, што ў гэты час журналістка была зусім у іншым месцы.
- Катэгорыя: Вясна
Праект "Радзіны" запрашае на сустрэчу-абмеркаванне і прагляд фільма брытанскай рэжысёркі Тоні Харман "Freedom for birth" 31 студзеня. Мерапрыемства пройдзе на адукацыйнай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» у Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Апошні тыдзень студзеня пачаўся з новых судоў над удзльнікамі акцый у падтрымку незалежнасці. У 9.15 пачаўся суд над пісьменнікам Лявонам Баршчэўскім пач. 1 арт. 23.34 КаАП. У мінулы раз гэтую справу адправілі на дапрацоўку праз вялікую колькасць памылак у пратаколе. Зараз пратакол перапрацавалі і справу зноў перадалі ў суд. Суддзя - Іван Касцян. Працэс вёўся на беларуская мове. Сведкамі былі амапаўцы Сяргей Сенько і Віталь Межонны. У суд Баршчэўскі прынёс чатыры шапкі і запытаўся ў сведкаў, у якой ён быў? Пасля перапынку суддзя абвесціў вныік - 30 базавых велічныь штрафу (810 рублёў).
- Катэгорыя: Вясна
Публічная лекцыя кандыдата гістарычных навук Міколы Крывальцэвіча "Курапаты: гістарычны кантэкст" прайшла на мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 24 студзеня.
- Катэгорыя: Вясна
24 студзеня ў Віцебску адбыліся два адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці Беларусі. Суд Чыгуначнага раёну на 25 базавых велічынь аштрафаваў віцябляніна Аляксандра Якушкова, а Віцебскі раённы суд пакараў штрафам у памеры 30 базавых Алену Янушкоўскую.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёну г. Мінску аштрафаваў Кансэрватыўна-хрысціянскую партыю БНФ па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў) за неаплату паслугаў міліцыі за ахову акцыі на Дзяды ў 2019 годзе, піша naviny.by. Паводле праваабаронцаў "Вясны", гэта першы выпадак, калі палітычную партыю штрафуюць па абноўленым артыкуле 23.34 КаАП. Партыя ладзіла шэсце ў Курапаты і мітынг там 3 лістапада 2019 года, а таксама акцыю ў Лошыцкім Яры 10 лістапада. Абедзве акцыі былі санкцыянаваныя мінскімі ўладамі. Падчас акцыяў затрыманняў не было.
- Катэгорыя: Вясна
Я паступаў на юрфак для таго, каб атрымаць такую прафесію, у рамках якой мог бы дапамагаць людзям вырашаць іх праблемы. І я не шкадую аб сваім рашэнні. На першы курс прыйшлася "Плошча-2010", якая шмат у чым паўплывала на мой светапогляд. Калі мы былі студэнтамі, мы адчулі на сабе ціск адміністрацыі ўніверсітэта. Памятаю, як напярэдадні "Плошчы-2010" знаёмага знялі з пазіцыі старасты групы за карцінку нацыянальнай сімволікі ў сацсетках. "Плошча" як раз была спачатку заліковай сесіі. Нас усіх абавязалі з'ехаць дадому. Тады канкрэтна нам заявілі, што "юрфак — кузня кадраў для судзейскага корпуса, адвакатаў, пракурораў, следчых". Таму, нам прама сказалі, што, калі студэнтаў заўважаць на акцыі пратэсту — адразу адлічэнне з універсітэта.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінск з візітам прыехалі расейскія праваабаронцы — Паліна Філіпава і Міхаіл Тумасаў, якія з'яўляюцца членамі праўлення Грамадзянскага форуму ЕС — Расія. Таксама Паліна працуе ў Сахараўскім цэнтры ў Маскве, а Міхаіл прадстаўляе Расійскую ЛГБТ-сетку.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміла праваабаронцам "Вясны" журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк, на яе складзены новы адміністрацыйны пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у снежаньскіх антыінтэграцыйных акцыях. Новы суд прызначаны на панядзелак, 27 студзеня ў 11:00 у судзе Першамайскага раёна г. Мінска. Нагадаем, 10 студзеня ўжо быў суд над Дзіянай Серадзюк, але суддзя Максім Трусевіч тады адправіў справу на дапрацоўку ў Першамайскі РУУС для “ліквідацыі недакладнасцяў”. На тым судовым паседжанні супрацоўнік АМАПу Віталь Івашкоў сцвярджаў, што бачыў, як Серадзюк ўдзельнічала ў акцыі 20 снежня з 18:00 да 18:40 на Кастрычніцкай плошчы, але ў гэты час журналістка была зусім у іншым месцы. На судзе былі прад'яўленыя доказы гэтаму.