- Катэгорыя: Вясна
У нядзелю, 9 лютага, у цэнтры Гомеля павінна была адбыцца акцыя пратэсту супраць забароны мірных сходаў. Аднак напярэдадні заяўленай акцыі мясцовы гарвыканкам забараніў мерапрыемства, так як яе арганізатар, актывіст Мікалай Пяшко ў заяўцы не ўказаў свой нумар тэлефона, піша "Гомельская Вясна". Другой прычынай для забароны мірнага сходу першы намеснік старшыні гарадской мэрыі Віталь Атаманчук назваў меры «па забеспячэнні грамадскага парадку», якія, на думку чыноўніка, арганізатар акцыі абавязаны быў узяць на сябе.
- Катэгорыя: Вясна
У нядзелю, 9 лютага, у цэнтры Гомеля павінна была адбыцца акцыя пратэсту супраць забароны мірных сходаў. Аднак напярэдадні заяўленай акцыі мясцовы гарвыканкам забараніў мерапрыемства, так як яе арганізатар, актывіст Мікалай Пяшко ў заяўцы не ўказаў свой нумар тэлефона, піша "Гомельская Вясна". Другой прычынай для забароны мірнага сходу першы намеснік старшыні гарадской мэрыі Віталь Атаманчук назваў меры «па забеспячэнні грамадскага парадку», якія, на думку чыноўніка, арганізатар акцыі абавязаны быў узяць на сябе.
- Катэгорыя: Вясна
Аўтамабіль з дэлегатамі Міжнароднай экспертнай дыскусіі «Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі» ўвечары 8 лютага затрымалі на беларуска-укараінскай мяжы. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла Алена Талстая.
- Катэгорыя: Вясна
83-х гадовы актывіст Ян Грыб не змог абскардзіць рашэнні суда, бо той не даслаў яму пастановы.
- Катэгорыя: Вясна
Сёмага лютага суддзя Гомельскага абласнога суда Анатоль Сотнікаў пакінуў у сіле паўторны 15 сутак адміністратыўнага арышту youtube-блогеру Сяргею Ціханоўскаму за ўдзел і асвятленне акцыі ў падтрымку незалежнасці 20 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
Amnesty International рашуча асуджае масавыя рэпрэсіі супраць свабоды выказвання меркаванняў і мірных сходаў у Беларусі. Заява распаўсюджаная ў адказ на паведамленні беларускіх праваабаронцаў, паводле падлікаў якіх больш за 150 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваныя у сувязі з іх удзелам у акцыях пратэсту ў лістападзе і снежні 2019 года. Першапачатковая хваля рэпрэсій адбылася падчас выбарчай кампаніі ў лістападзе 2019 г. У снежні прайшлі новыя акцыі пасля таго, як прэзідэнт Лукашэнка абвясціў аб планах паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі.
- Катэгорыя: Вясна
У Грозным, 6 лютага, прыкладна ў 23:20, каля ўваходу ў гатэль "Кантынент» быў здзейснены напад на аглядальніцу «Новай газеты» Алену Мілашыну і вядомую адвакатку Марыну Дубровіну.
- Катэгорыя: Вясна
Раней, 27 студзеня, актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Наталлю Спірыдонаву і Алеся Круткіна затрымалі і даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска, дзе абвінавацілі ў расклейцы ўлётак “Калгаснай дыктатуры – баста!”. На актывістаў склалі пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), каб на наступны дзень іх судзіць. Тады Алесь Круткін быў адпраўлены ў ІЧУ, а Наталлю Спірыдонаву вызвалілі пад падпіску. Але тут жа актывістку павезлі ў іншы, Першамайскі РАУС, дзе на яе быў складзены другі пратакол па артыкуле 21.14 КаАП (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў).
- Катэгорыя: Вясна
Адміністрацыйную справу лідара Руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка разгледзеў сёння суд Партызанскага раёна Мінска. Разгляд справы адбываўся без удзелу палітыка.
- Катэгорыя: Вясна
Як піша mspring.online, у верасні 2019 г. экс-кандыдат у дэпутаты парламента па Горацкай выбарчай акрузе №82 Андрэй Юркоў паставіў у «Аднакласніках» знак «сумую» на карцінку, дзе параўноўваліся савецкі і нацысцкі рэжымы. Дзякуючы алгарытмам сацсеткі, малюнак патрапіў ў асабістую стужку Юркова.