- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам сталі вядомыя новыя даты судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску на працягу снежня 2019 года. Мы зноў склалі спіс судовых пасяджэнняў па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якія мусяць адбыцца бліжэйшым часам.
- Катэгорыя: Вясна
Супраць актывісткі і блогеркі Алены Янушкоўскай пачатая адміністрацыйная справа “за заклікі на несанкцыянаваную акцыю” – за рэпост аб’явы пра акцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі, якая праходзіла ў Віцебску 29 снежня, паведамляе "Радыё Рацыя".
- Катэгорыя: Вясна
Падзеі адбываліся ў снежні на каталіцкія Каляды. Аднаго з удзельнікаў жартоўнай тузаніны затрымалі міліцыянты і ўжо на наступны дзень суд Рэчыцкага раёна прысудзіў яму адны суткі арышту і штраф у 2 базавыя вялічыні.
- Катэгорыя: Вясна
Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа 1 лютага сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі падчас свайго візіту ў Мінск.
- Катэгорыя: Вясна
Кіраўнік Калінкавіцкага райвыканкама назваў людзей, якія не маюць афіцыйнага месца працы, гультаёў і загадаў прымусіць іх працаваць.
- Катэгорыя: Вясна
Судовае пасяджэнне над блогерам Мікалаем Маслоўскім прайшло сёння (31 студзеня) у судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска. Суддзя — Ала Скуратовіч. Гэта ўжо трэцяе паседжанне па адной і той жа справе блогера — за ўдзел у акцыі за незалежнасць 20 снежня 2019 г. Прычыны пераносу пасяджэнняў — недакладнасць у паказаннях сведкаў і пратаколах. Так, у першапачатковым пратаколе было ўказана, што Маслоўскі быў на акцыі 20 снежня з 18.00 да 18.30 гадзін, аднак блогер ў якасці доказаў прадаставіў дадзеныя аператара сеткі МТС, якія пацвердзілі, што ў гэты час ён знаходзіўся ў зусім іншым месцы.
- Катэгорыя: Вясна
Cудовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела 31 студзеня апеляцыйную скаргу Віктара Сергеля і Наталлі Колб на смяротны прысуд, вынесены Брэсцкім абласным судом 25 кастрычніка 2019 года.
- Катэгорыя: Вясна
Cудовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзіць 31 студзеня апеляцыйную скаргу Віктара Сергіля і Наталлі Колб на смяротны прысуд, вынесены Брэсцкім абласным судом 25 кастрычніка 2019 года.
- Катэгорыя: Вясна
У сакавіку 2019 года праваабаронцы «Магілёўскай вясны» Барыс Бухель, Аляксей Колчын і Саша Буракоў звярнуліся ў мясцовы гарвыканкам з прапановай змяніць дзеючае рашэнне ў сферы масавых мерапрыемстваў, прынятае ў 2007 годзе, паведамляе mspring.online.