- Катэгорыя: Вясна
Былы палітвязень Дзмітры Паліенка распавёў сайту palitviazni.info, што разгляд яго касацыйнай скаргі на рашэнне Мінскага гарадскога суда адбудзецца 14 лютага ў Вярхоўным судзе.
- Катэгорыя: Вясна
28 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Наталлю Спірыдонаву аштрафавалі на 25 базавых велічынь за ўдзел у снежаньскім антыінтэграцыйным пікеце на плошчы Перамогі. У гэты ж дзень у судзе Кастрычніцкага раёну яна разам з полацкім актывістам Алесем Круткіным стала фігуранткай іншай адміністрацыйнай справы, піша "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Распачатая чарговая справа за экстрэмізм у сацсетках. Грамадская актывістка, удзельніца кампаніі dissident.by Марына Касінерава даведалася, што супраць яе складзены пратакол паводле ч. 2. арт 17.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе "Новы час".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Слуцкага раёну распачаўся працэс паводле справы аб жорсткім забойстве двух пенсіянераў. З хаты першага яны вынеслі 50 рублёў, у другога забралі каля трохсот. Адзін з іх спрабаваў забіць таксама 85-гадовую пенсіянерку, але тая вырвалася і ўцякла. Згодна з абвінавачаннем, мужчыны ішлі на злачынства ў стане алкагольнага ап’янення. Ім пагражае смяротнае пакаранне, піша belsat.eu са спасылкай на «Tut.by».
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мінскага раёна 28 студзеня разглядаецца адміністрацыйная справа сябра Партыі БНФ Іллі Дабратвора. Актывіста вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая адбылася ў Мінску 20 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
Адзін з затрыманых, Алесь Круткін застаецца пад вартай да суда, паведамляе "Еўрапейская Беларусь".
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскага актывіста Руху “За свабоду” Барыса Анікеева пакаралі штрафам памерам 15 базавых велічыняў за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Тым часам вобшук пачаўся. Дэфээраўцы падзялілі пакоі паміжсобку і пачалі метадычна пераглядаць нашыя рэчы. Вобшук адразу ішоў у двух пакоях. Я папрасіў Натальлю і Адама быць у адным зь іх, а сам перайшоў у іншы. Панятых мы таксама папрасілі падзяліцца. І ўсё роўна ўсьледзіць за аператыўнікамі было цяжкавата. Па двух у кожным пакоі яны звыкла і хутка перабіралі ўсе рэчы, заглядалі ў слоікі, даставалі бялізну з шафаў, перабіралі кніжкі, папкі і паперы, рухаліся спрактыкавана і навучана. Кожны зь іх даглядаў сваю палову пакою, зьлева направа, па адпрацаванай схеме. Калі справа дайшла да кніжнай шафы, мне недарэчна прыгадаўся фільм, які глядзеў у дзяцінстве. У ім царскія паліцыянты праводзілі вобшук у Леніна, які быў у ссылцы. Уладзімір Ільліч з Надзеяй Канстанцінаўнай ставілі самыя небясьпечныя, забароненыя цэнзураю кніжкі на ніжнія паліцы шафы. Жандары, калі рабілі ператрус, пераглядалі кнігі з гары да долу, напачатку пільна, гартаючы кожную зь іх, чым ніжэй, тым больш фармальней, стамляючыся і губляючы ўвагу. І хоць у мяне не было ніякай забароненай літаратуры, і ў кніжках не ляжалі ні грошы, ні сакрэтныя паперы, але назіраючы за тым, як яны перабіраліся, убачыў тое самае. Чым ніжэй, тым больш неахайней гарталіся нашыя кніжкі, а то і ўвогуле прапускаліся. Урэшце ніжні рад, да якога трэба было нізка нагінацца, аператыўнік увогуле прамінуў.
- Катэгорыя: Вясна
Маладафронтавец Філіп Шаўроў, затрыманы 19 студзеня ў сувязі з інцыдэнтам з помнікам Пушкіну, пераведзены з ізалятара часовага ўтрымання ў Следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".
- Катэгорыя: Вясна
Сёння Рада Беларускага ПЭН-Цэнтра выступіла з заявай, у якой выказалася адносна падзей у падтрымку Незалежнасці Беларусі і пераследу за ўдзел у мірных сходах.