Вячаслаў Сіўчык на акцыі 29 сьнежня ў Менску Лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык атрымаў 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі 8 снежня супраць інтэграцыі з Расіяй. Такое рашэнне 3 лютага прыняў суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Анатоль Барысёнак. 

Суд па гэтай адміністрацыйнай справе па артыкуле 23.34 КаАП пераносіўся некалькі разоў з-за таго, што Сіўчык знаходзіўся за мяжой. Сёння яго атксама не было на пасяджэнні. Суддзя ўдакладніў, што тэрмін арышта будзе лічыцца з моманты затрымання актывіста. 

Наперадзе ў Вячаслава Сіўчыка яшчэ чатыры суды, якія мусяць адбыцца ў судзе Партызанскага раёна 4, 5, 6 і 7 лютага. 

Суды за акцыі ў падтрымку незалежнасці. Расклад на пачатак лютага

Праваабаронцам сталі вядомыя новыя даты судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску на працягу снежня 2019 года. Мы зноў склалі спіс судовых пасяджэнняў па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якія мусяць адбыцца бліжэйшым часам.

  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Крыніца: Вячаслаў Сіўчык атрымаў 15 сутак арышту за акцыю супраць інтэграцыі