Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку. Актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Алесь Круткін працягвае адбываць пакаранне ў Полацкім ізалятары часовага ўтрымання.

Ілюстрацыйнае фота vturme.info Сярод сем’яў асуджаных грамадзян пакуль пануе блытаніна. Напрыклад, у адну з калоній Магілёўскай вобласці сваякам зняволеных атрымалася перадаць перадачу вагой у 46 кілаграм. Іншыя бацькі абурыліся такім выбарчым падыходам з боку калоніі, бо максімальна дазволеная вага заўсёды складала не больш за 30 кг. Часопіс аб правах чалавека MSPRING.ONLINE вырашыў разабрацца ў сітуацыі.

Журналіст-фрылансер Аляксандр Зянкоў падаў скаргу ў пракуратуру Савецкага раёну Мінску на сваё незаконнае затрыманне 10 снежня 2019 года падчас акцыі "Маршыруй, дзетка!". Ён патрабуе ад супрацоўнікаў міліцыі афіцыйных выбачэнняў і кампенсацыі, піша "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Журналіста-фрылансера затрымалі пасля акцыі супраць гвалту ў сям'і ад "Маршыруй, дзетка!" на сталічнай плошчы Якуба Коласа 10 снежня 2019 года. Да Аляксандра падышлі два супрацоўнікі міліцыі і чалавек у цывільным і прапанавалі праехаць у Савецкае РУУС. Там у дачыненні да Аляксандра Зянкова склалі пратакол апытання і скапіявалі відэазапіс з камеры.

З моманту затрымання Ягора М. у сталічным Палацы воднага спорту прайшло паўтары месяца. З дапамогай юрыста Праваабарончага цэнтру "Вясна" былі складзеныя і пададзеныя скаргі і хадайніцтвы ў розныя дзяржорганы, аднак абгрунтаваных адказаў па іх да гэтага часу так і не атрымана. Непрыемная сітуацыя адбылася з Ягорам М. ў Палацы воднага спорту ў Мінску вечарам 15 снежня 2019 года. Калі мужчына выйшаў з душавой ў распранальню, да яго падышоў Генадзь Казакоў і спытаў, ці не знаходзіў той у сваёй шафцы залаты ланцужок. Ягор адказаў адмоўна.

Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Фрунзенскага раёна г. Мінска паведаміла аднаму з лідараў незалежнага прафсаюза РЭП Ігару Комліку, што яго могуць умоўна-датэрмінова вызваліць ад "хатняй хіміі" ўжо ў траўні гэтага году. Пра гэта піша palitviazni.info. Нагадаем, што 24 жніўня 2018 г. суд Савецкага раёна Мінска асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год. Іх асудзілі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры). Праваабаронцы прызналі гэтую справу палітычна матываванай. Ігар Комлік пачаў адбываць “дамашнюю хімію” з 19 снежня 2018 году, Генадзь Фядыніч – са студзеня 2019 году.

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі зноў звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з нагоды масавага затрымання ромаў у траўні ў Магілёве. Ён настойвае на тым, каб пракуратура правяла дадтковую праверку законнасці па факце затрыманняў грамадзянаў цыганскай нацянальнасці. Нагадаем, у ноч з 16 на 17 траўня у горадзе Магілёве і іншых гарадах Беларусі было затрымана больш за 100 ромаў, уключаючы жанчын і дзяцей, у межах расследавання меркаванага забойства супрацоўніка ДАІ, лейтэнанта Я. Патаповіча. Пазней следства заявіла, што ў дадзеным выпадку меў месца суіцыд.

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, якія заснавалі Дом правоў чалавека "Крым", Дынара Касымбекfва (Цэнтр правоў чалавека ZMINA), Уладзімір Чэкрыгін (Крымская праваабарончая група), Вольга Андросава (Рэгіянальны цэнтр правоў чалавека, г. Севастопаль — Кіеў) і Алег Ахрэдзька (Цэнтр грамадзянскай адукацыі "Альменда" (Ялта — Кіеў) прайшлі стажыроўку ў адным з найстарэйшых Дамоў -—Беларускім Доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава (БДПЧ). Аб іх уражаннях па выніках стажыроўкі — у бліц-інтэрв'ю на сайце org.zmina.info.

Валанцёрская служба "Вясны" разам з камандай валанцёраў MAYDAY з Магілёва  запрашае паўдзельнічаць у сацыяльна-праваабарончай гульне з поўным уцягваннем “Выжыць у Беларусі”. Гульня распрацавана камандай MAYDAY і ўжо паспяхова прайшла ў Магілёве. 

Вячаслаў Сіўчык і Мікалай Статкевіч Судовае пасяджэнне над палітыкам Мікалаем Статкевічам прайшло сёння ў Ленінскім судзе г. Мінска. Справа па частцы 3 артыкула 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) разглядала суддзя Вольга Паўлоўская. У якасці сведкі выступіў службовы інспектар Ленінскага РАУС Іван Скараходаў. Ён распавёў, што ўбачыў у сацыяльнай сетцы Фэйсбук інфармацыю ад Статкевіча, дзе ўтрымліваўся заклік да ўдзелу ў акцыі за незалежнасць 20 снежня 2019 года на плошчы Каліноўскага.

Вячаслаў Сіўчык на акцыі 29 сьнежня ў Менску Пачынаючы ад панядзелка 3 лютага суд Партызанскага раёна Мінска штодзень разглядае адміністрацыйныя справы, заведзеныя на лідара Руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка. Сённяшні дзень - не выключэнне.