- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна горада Віцебска задаволіў пратэст пракурора наконт таго, што пратакол “за ўлётку” у дачыненні да Наталлі Спірыдонавай быў складзены няправільна. Раней на актывістку “Еўрапейскай Беларусі” за ўлётку “Калгаснай дыктатуры — баста!”, налепленую на будынак ГП “Віцебскі ДСК”, склалі пратакол па ч. 2 артыкула 21.14 (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання), пасля чаго было прынята рашэнне аб накладанні штрафа ў 270 рублёў. Але пракуратура вынесла пратэст на гэтае рашэнне, які сёння, 11 лютага, і быў задаволены.
- Катэгорыя: Вясна
Назаўтра зранку мяне ізноў павезьлі ва ўправу ДФР на вуліцу Петруся Броўкі. Напачатку следчай Касынкінай не было, а быў мужчына, сярэдніх гадоў, які прадставіўся, сказаў, што ён таксама ўваходзіць у групу сьледчых па гэтай справе. Паводзіў ён сябе зусім па-іншаму за Касынкіну. Тая была злой і нярвовай, ён жа быў вельмі карэктным, нават спачувальна-далікатным і дапытваў мяне з пэўнай няёмкасьцю. Падчас допыту ён яшчэ раз спытаўся наконт выпісак зь літоўскага банку. Я ізноў падцьвердзіў, што рахунак ёсьць, але ня даў ніякіх тлумачэньняў. Тады ён ціхім голасам сказаў, што ёсьць яшчэ такія ж паперы і з польскага банку. У мяне аж пацямнела ў вачох, як быццам бы мне з усяе сілы саўганулі пад дых. Як так? Няўжо палякі таксама здалі мае дадзеныя беларускім уладам?
- Катэгорыя: Вясна
У студзені ўсе кантралюючыя органы далі заключэнні, якія дазваляюць уводзіць завод беленай цэлюлозы ў эксплуатацыю, паведамляе palesse.press. Пра гэта ў адказе адной з актывістак ініцыятыўнай групы, якая змагаецца за спыненне шкодных выкідаў завода, Ганне Сомавай, паведаміў генеральны дырэктар Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната, у склад якога ўваходзіць ЗБЦ, Юрый Крук. Паведамляецца, што цяпер завод працуе на магутнасці больш за 85% ад праектнай і выпускае цэлюлозу, якая адпавядае ДАСТу 1989 года. Таксама Крук даводзіць, што ў студзені атрыманыя ўсе заключэнні зацікаўленых кантралюючых органаў і цяпер рыхтуюцца дакументы для ўводу завода ў эксплуатацыю.
- Катэгорыя: Вясна
Адкрыццё мастацкай выставы Алеся Марачкіна "Зацьменне" адбудзецца ў сераду 19 лютага ў Мінску. Выстава арганізаваная пры дапамозе Праваабарончага цэнтру “Вясна” і экспануецца ўпершыню на асветніцкай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.
- Катэгорыя: Вясна
10 лютага суд Шклоўскага раёну разгледзеў справу лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
- Катэгорыя: Вясна
У чацвер, 13 лютага, праваабаронцы “Вясны” прадставяць вынікі маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі за 2018-2019 гады. Запрашаем прадстаўнікоў медыя, калег-праваабаронцаў і ўсіх, хто цікавіцца гэтай тэмай, на прэзентацыю. Справаздача сумуе вынікі даследаванняў стану правоў чалавека ва ўстановах несвабоды за 2018 і 2019 гады, актуалізуе інфармацыю аб праведзеных з удзелам "Вясны" стратэгічных справах, звязаных з парушэннем дзяржавай правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
10 лютага дамоў да кіраўніка Мазырскага аддзялення Руху за Свабоду і прадстаўніка Беларускага нацыянальнага кангрэсу ў Мазыры і Калінкавічах Рыгора Крывіцкага прыходзіў участковы міліцыянт, каб апытаць яго нібыта пра размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук экстрэмісцкага матэрыялу.
- Катэгорыя: Вясна
10 лютага дамоў да кіраўніка Мазырскага аддзялення Руху за Свабоду і прадстаўніка Беларускага нацыянальнага кангрэсу ў Мазыры і Калінкавічах Рыгора Крывіцкага прыходзіў участковы міліцыянт, каб апытаць яго нібыта пра размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук экстрэмісцкага матэрыялу.
- Катэгорыя: Вясна
Дзве адміністрацыйныя справы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах супраць лідара Руху салідарнасці "Разам" Вячаслава Сіўчыка спыненыя.
- Катэгорыя: Вясна
У Магілёве 8 лютага супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС затрымалі мясцовую журналістку Аліну Скрабунову. Крыху пазней быў таксама затрыманы журналіст-фрылансер, аператар Аляксандр Сідарэўскі, піша "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Як распавяла Скрабунова, яе затрымалі ў двары дома супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Магілёва падпалкоўнік міліцыі Сяргей Афанасьеў і Андрэй Цярэнцій. Журналістку даставілі ў Кастрычніцкі райаддзел міліцыі, дзе склалі на яе пратакол адміністрацыйнага правапарушэння“за ўдзел у незаконным вырабе прадукцыі СМІ” і пасля гэтага адпусцілі.