Журналіста-фрылансера Змітра Лупача зноў выклікалі ў Глыбоцкі РАУС для складання новага пратакола паводле арт. 22.9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб СМІ) за супрацу з тэлеканалам “Белсат”, піша "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Позву даслаў маёр міліцыі Сяргей Цырбан.

Кіраўнік МЗС Швейцарыі Іньяцыа Касіс. Фота: БелаПАН Як паведамляюць naviny.by, кіраўнік швейцарскага МЗС Іньяцыа Касіс па выніках перамоваў 13 лютага ў Мінску заявіў, што асабіста папрасіў прэзідэнта Беларусі адмяніць смяротнае пакаранне.

Дзмітрый Паліенка. Вярхоўны суд Беларусі 14 лютага разглядае апеляцыйную скаргу актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенкі на прысуд Мінскага гарадскога суда.

Алег Гулак, Нік Анціпаў, Іньяцыа Касіс і Валянцін Стэфановіч Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый 12 лютага ў Амбасадзе Швейцарыі сустрэліся з кіраўніком Федэральнага дэпартаменту замежных спраў Швейцарыі Іньяцыа Касісам, які прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь.

Суд Першамайскага раёна горада Віцебска задаволіў пратэст пракурора наконт таго, што пратакол “за ўлётку”  у дачыненні да Наталлі Спірыдонавай быў складзены няправільна. Раней на актывістку “Еўрапейскай Беларусі” за ўлётку “Калгаснай дыктатуры — баста!”, налепленую на будынак ГП “Віцебскі ДБК”, склалі пратакол па ч. 2 артыкула 21.14 (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання населеных пунктаў), пасля чаго было прынята рашэнне аб накладанні штрафа ў 270 рублёў. Але пракуратура вынесла пратэст на гэтае рашэнне, які сёння, 11 лютага, і быў задаволены.

Маніторынгавая справаздача «Месцы несвабоды ў Беларусі ў 2018 - 2019 гадах» была прэзентавана ПЦ "Вясна" 13 лютага. Прадстаўлялі даклад праваабаронцаў юрыст Павел Сапелка, а таксама прадстаўнікі Магілёўскага аддзялення Вясны Барыс Бухель і Аляксандр Буракоў. У прыватнасці, прадстаўляючы справаздачу, юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка адзначыў, што праца па гэтай тэме пачалася яшчэ ў 2004 годзе. У апошнія гады маніторынгавыя справаздачы рыхтуюцца больш структурызавана, з улікам аналізу міжнароднай практыкі і нацыянальнага заканадаўства. Таксама сітуацыя з выкананнем правоў ва ўстановах несвабоды і выпадкі забароненага бесчалавечнага абыходжання знаходзіць сваё адлюстраванне ў штомесячных аглядах праваабарончага цэнтра аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Наталля Спірыдонава і Алесь Круткін на судзе. Фота Зміцера Казлова (Шэры кот) Раніцай 13 лютага ў судзе Першамайскага раёну Віцебску працягнуўся разгляд справы, распачатай у дачыненні да полацкага блогера Алеся Круткіна і віцебскай актывісткі Натальлі Спірыдонава за размяшчэнне ўлёткі «Калгаснай дыктатуры Баста!» на будынку віцебскага ДБК. Суддзя Алена Протас аштрафавала кожнага з актывістаў на 50 базавых велічынь, піша "Віцебская Вясна".

Алена Маслюкова. Фотаздымак, які прадстаўляе Беларусь на фотавыставе “Партрэты сілы” У 2020 годзе Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс, прысвечаны жанчынам-праваабаронцам. Прадстаўніца Беларусі – фатограф Дар’я Сапранецкая ў якасці гераіні свайго фотапраекта абрала праваабаронцу “Вясны” і экалагічную актывістку Алену Маслюкову.

Беларуская Праваабарончая школа вязе 15 лютага ў Магілёў цэлы курс па правах чалавека, пасля азнаямлення з якім нават вельмі далёкі ад гэтай тэмы чалавек зможа зразумець, што гэта такое і як правы чалавека дапамагаюць у жыцці.

Рыгор Крывіцкі ў судзе. У Мазыры супрацоўнікі міліцыі западозрылі ў экстрэмізме 76-гадовага  ветэрана працы, прадстаўніка Беларускага нацыянальнага кангрэсу і Руху “За Свабоду” Рыгора Крывіцкага.