Алесь Круткін і Наталля Спірыдонава ў судзе 28 студзеня. Фота "Віцебскай Вясны" Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пакараў актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Наталлю Спірыдонаву і Алеся Круткіна за расклейку ўлётак на адміністрацыйных будынках горада па артыкуле 23.34 КаАП. Наталля Спірыдонава атрымала 30 базавых велічынь штрафу (810 рублёў), а Алесь Круткін - 15 сутак арышту. Дагэтуль актывіст адбываў 15-суткавы арышт за удзел у снежаньскай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі.

14 лютага ў 19.00 на першым узроўні Гандлёвага цэнтра "Сталіца" адбудзецца танцавальны флэшмоб супраць гвалту над жанчынамі One Billion Rising.

Мікіта Емельянаў і Іван Комар у судзе. Фота: "Наша ніва". У судзе Савецкага раёна Мінска 12 лютага будзе абвешчаны прысуд па справе актывістаў анархісцкага руху Мікіты Емяльянава і Івана Комара. Пачатак паседжання прызначаны на 14-30.

Як паведаміла на старонцы ў фэйсбуку журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк, 11 лютага Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, якім актывіста Яўгена Батуру прызналі вінаватым у парушэнні ч. 3 артыкула 23.34 КаАП і аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў).

Ігар Лялькоў, Сяргей Сенцюроў і Рыгор Кастусёў. Фота са старонкі Паўла Севярынца ў фэйсбуку. Аўтамабіль з дэлегатамі Міжнароднай экспертнай дыскусіі «Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі» ўвечары 8 лютага затрымалі на беларуска-укараінскай мяжы. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла  Алена Талстая.

Ілюстрацыя з сайта www.un.org 22 снежня 2015 года Генеральная Асамблея прыняла Рэзалюцыю A/RES/70/212 пастанавіў абвясціць 11 лютага Міжнародным днём жанчын і дзяўчынак у навуцы.

Наталля Спірыдонава ў судзе. Фота "Віцебскай Вясны" Раней, 27 студзеня, актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Наталлю Спірыдонаву і Алеся Круткіна затрымалі і даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска, дзе абвінавацілі ў расклейцы ўлётак “Калгаснай дыктатуры – баста!”. На актывістаў склалі пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), каб на наступны дзень іх судзіць. Тады Алесь Круткін быў адпраўлены ў ІЧУ, а Наталлю Спірыдонаву вызвалілі пад падпіску. Але тут жа актывістку павезлі ў іншы, Першамайскі РАУС, дзе на яе быў складзены другі пратакол па артыкуле 21.14 КаАП (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў). 

Журналіста-фрылансера Змітра Лупача зноў выклікалі ў Глыбоцкі РАУС для складання новага пратакола паводле арт. 22.9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб СМІ) за супрацу з тэлеканалам “Белсат”, піша "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Позву даслаў маёр міліцыі Сяргей Цырбан.

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Аляксей І., да якога вечарам 5 лютага прыйшоў дадому участковы інспектар Андрэй Саўчанка для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні нібыта за распаўсюд нацысцкай сімволікі. Нагодай для візіту ўчастковага і прыцягнення Аляксея да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.10 КаАП ("Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі") паслужыла карцінка, якую мінчанін размясціў у сацыяльнай сетцы "Вконтакте" 12 гадоў таму.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" далучыўся да заявы FIDH і іншых яе сяброўскіх арганізацый аб недапушчальнасці прапанаваных прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным паправак у Канстытуцыю краіны і супярэчнасці іх міжнародным дагаворам.