Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца ў СІЗА-1 ужо сямнаццаць месяцаў. Там жа праваабаронца дазнаўся, што ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Але на цырымонію ўручэння ён патрапіць не зможа — крымінальную справу супраць яго і іншых вясноўцаў накіравалі ў суд. У Беларусі Нобелеўскаму лаўрэату пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення за праваабарончую дзейнасць. Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук распавяла "Вясне", як яна ўспрыняла навіну пра прэмію і як гэта ўспрыняў сам Алесь, падзялілася меркаваннямі, ці паўплывае яна на яго сітуацыю і як цяпер адчувае сябе Алесь.

Пра тое, што былога адваката па рашэнню адміністрацыі папраўчай калоніі №3 змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, стала вядома 2 снежня. Раней яго тройчы змяшчалі ў штрафны ізалятар карнай установы “Віцьба”, дзе ён адбывае пакаранне.

Жанчына адбыла 2 гады ў калоніі агульнага рэжыму. У красавіку 2021 г. яе асудзілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 295 Крымінальнага кодэкса (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Суд над Ірынай Палянінай запомніўся сутнасцю абвінавачання паводле другога артыкула: падчас агляду жытла ў яе знайшлі некалькі патронаў, што засталіся ад бацькі. У заяве пра прызнанне Палянінай палітзняволенай праваабаронцы звярнулі ўвагу на празмернасць пакарання ў параўнанні з іншымі абвінавачанымі па такім самым артыкуле і патлумачылі гэта наяўнасцю іншага, «палітычнага» артыкула 369.

Экс-банкіру і палітвязню Віктару Бабарыку прызначылі новую працу ў ПК-1. Цяпер ён выпальвае драўняны вугаль, паведамляе Telegram-канал «Виктор Бабарико». Гэта значыць, што палітзняволены вымушаны ў халодную пару году працаваць на вуліцы цягам 9 гадзінаў штодня за адзіным выходным на тыдні. Варта заўважыць, што ягоная мінулая праца была ўнутры памяшкання без вентыляцыі пры тэмпературы +30 градусаў – у такіх умовах ён працаваў укладчыкам хлебабулачных вырабаў у пякарні.

Пра такі выпадак стала вядома ў дачыненні да палітвязня Анатоля Латушкі, якому «настойліва раяць» не пісаць лісты па-беларуску, бо цэнзар не вывучала беларускую мову і зусім яе не разумее. Праз гэта лісты на дзяржаўнай мове не даходзяць да палітзняволенага, але ён прынцыпова працягвае ліставанне па-беларуску.