Расейскі суд дазволіў перадаць мужчыну беларускім уладам, якога падазраюць у абразе Лукашэнкі
Санкт-Пецярбургскі гарадскі суд 9 лістапада прыняў рашэнне задаволіць запыт беларускага боку на экстрадыцыю з Расіі ўраджэнца Оршы псіхолага Андрэя Рускіх. Яго падазраюць у двух злачынствах па так званых «народных крымінальных артыкулах», здейсненых ім на тэрыторыі Беларусі.
У Гомелі распачаўся суд па «справе Рабочага Руху». Сярод падсудных – двое з «Нафтану»
Па «справе Рабочага Руху» судзяць адразу 10 палітвязняў, сярод іх Аляксандр Капшуль, былы юрысконсульт ААТ «Нафтан», і ягоны калега Ігар Мінц. Капшуля вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага Кодэксу: па ч.2 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі), ч.1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім). Мінца – па двух артыкулах Крымінальнага Кодэксу: па ч.1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім). Старшынюе на працэсе суддзя Аляксандр Піскуноў.
Былы прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка святкуе Дзень нараджэння
Сёння, 09 лістапада, спаўняецца 59 гадоў палітвязню Віктару Бабарыка. Суд пазбавіў яго волі тэрмінам на 14-ць гадоў. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Новаполацкай ПК №1 ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пад час суда Бабарыка не прызнаў за сабою віны.
Арыштаваны жыхар Оршы не мае нічога з рэчаў і просіць дапамогі
Палітвязень аршанец Аляксей Коршун, вывезены з Расеі, знаходзіцца ў Баранавічах. Яму патрэбна маральная і фінансавая дапамога.
Палітвязень з Пастаўшчыны Андрэй Новікаў адбыў тэрмін пакарання, але яго адразу перадалі расейскай ФСБ
Андрэй Новікаў выйшаў на волю з бабруйскай ПК № 2 31-га кастрычніка 2022 г. Але дахаты не прыехаў – яго забралі супрацоўнікі расейскай ФСБ. Ён быў асуджаны да двух з паловай гадоў зняволення паводле арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 371 Крымінальнага Кодэкса (Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь). Пасля затрымання па першым артыкуле яго вывезлі за беларускую мяжу і зрабілі «неўяўздным».