Серада, 29 Красавік 2026

Стала вядома пра затрыманні ў Наваполацку, у асноўным гэта жанчыны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Як стала вядома, 23 красавіка ў Наваполацку затрымалі 12 чалавек.З іх некалькі  пакінулі ў Наваполацку, аастатніх -  адвезлі ў Віцебскі СІЗА. Тых, каго пакінулі ў Наваполацку, спярша дапыталі, допыт цягнуўся аж да позняга вечара, а пасля адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні.  Адну жанчыну судзілі па адміністрацыйнай справе за падпіскі і далі штраф, да суду яна адседзела трое сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Некалькі чалавек адвезлі ў Віцебскі следчы ізалятар, адну жанчыну адпусцілі,  астатнія засталіся ў СІЗА. Мяркуецца, што затрыманні звязаны з датычнасцю да адной з культурніцкіх суполак - з тых, што МУС Беларусі прызнаў часткай  "экстрэмісцкага фармавання" 9 красавіка. Аднак інфармацыя пра гэта ў публічнай прасторы з’явілася толькі 24 красавіка.

Таксама адначасова стала вядома і пра паралельныя затрыманні ў такіх гарадах як Барысаў, Слонім, Брэст, Жодзіна. У Барысаве, да прыкладу, таксама затрымалі некалькі жанчын, і дагэтуль не ўсе з іх выйшлі з-за кратаў. 

Алег Нікіфараў