Падчас наведвання папраўчых устаноў члены камісіі вывучалі ўмовы побыту, харчавання асуджаных, арганізацыю іх працаўладкавання, вольнага часу, медыка-санітарнага забеспячэння, захаванне правоў асуджаных на веравызнанне.
У жылых блоках (па атрадах) абсталяваны пакоі, у якіх, у залежнасці ад плошчы, пражывае розная колькасць асуджаных (ад 4 да 12). Гэтыя памяшканні адпавядаюць санітарна-гігіенічным нормам.
Праведзены агляд харчаблока. Маюцца цэхі: хлебны, варачны, дыетычных страў, мыйны. Памяшканні і абсталяванне знаходзяцца ў чысціні, санапрацоўка праводзіцца штодзень.
Выяўлена, што на тэрыторыі ўстановы функцыянуе медсанчастка. Ёсць стаматалагічны, фізіятэрапеўтычны, рэнтгеналагічныя кабінеты. Абсталяваны ізалятар на 30 койка-месцаў. Паслугі вузкіх медыцынскіх спецыялістаў асуджаныя атрымліваюць ва ўстанове аховы здароўя "Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца".
Кіраўніцтва ПК расказалі членам камісіі, як у калоніі ўстановах арганізаваны працэс навучання і атрымання спецыяльнасцей.
Так, у калоніі арганізаваны працэс навучання і атрымання рабочых спецыяльнасцей: качагара, мантажніка, зваршчыка і інш.
З 2015 года ў папраўчых установах Рэспублікі Беларусь асуджаныя маюць магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі ў дыстанцыйнай форме.
Асуджаныя маюць магчымасць атрымаць дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі, пасля заканчэння курса навучання ва ўстанове адукацыі "Полацкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж".
Грамадскім кантралёрам прадэманстравалі як праводзіцца рамонт некаторых памяшканняў калоніі.
Пад час пасяшчэння новаполацкай калоніі, працу грамадскіх назіральнікаў курыраваў і апекаваў назіральнікаў намеснік начальніка УДВП МУС па Віцебскай вобласці М. Кацюруба.
Рэнат Жаціеў