“Усё памянялася, няхай прыязжае!” КВІ запрашае прымусова вывезенага ў Літву экс-палітвязня вярнуцца ў Беларусь
Увечары 8 сакавіка двое міліцыянтаў з крымінальна-выканаўчай інспекцыі прыйшлі да маці віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава. Але прыйшлі не з віншаваннямі. Жанчыну пачалі распытваць, дзе знаходзіцца яе сын, вызвалены з маглёўскай калоніі 13 верасня мінулага года ў ліку 52 вязняў, якіх выпусцілі з-за кратаў у выніку перамоў урада ЗША з рэжымам Лукашэнкі. Лазарава вывезлі ў Літву, але працягваюць шукаць у Віцебску.
Былую журналістку Ціну Палынскую і яе дачку Маргарыту Рабіновіч асудзілі да 2 гадоў калоніі
Апошнія допісы Ціны Палынскай у сацыяльных сетках датаваныя 19 траўня мінулага года. Падобна, што ў той самы дзень жанчын затрымалі: пасля гэтага знаёмыя звярнулі ўвагу на тое, што з ёй і яе старэйшай дачкой знікла сувязь. Затрыманне адбылося ў Полацку, Ціну Палынскую і Маргарыту Рабіновіч да сада трымалі ў віцебскім СІЗА-2.
"Там умеюць - ламаць рукі-ногі, рваць сэрцы і дзіравіць страўнікі нават без лішняга дотыку"
Павел Севярынец распавёў пра катаванні за кратамі. Экс-палітзняволены, вызвалены 13 снежня 2025 г. і прымусова дэпартаваны з Беларусі, напісаў у Фэйсбуку: "З Мікалаем Статкевічам ня "здарыўся інсульт". Мікалая Статкевіча давялі да інсульта". І прыгадаў выпадак з уласнага турэмнага досведу, калі лекары на Акрэсціна "чакалі", пакуль у яго забаляць суставы.
Лецішча наваполацкага актывіста Андрэя Зуева так і не прадалі. Цяпер кошт зніжаны ў 5 разоў
Aбвесткі пра продаж з аўкцыёну дзвюх доляў у садовым доміку ў СТ «Хімік-1» каля Наваполацка з’явіліся на сайце «БелЮрЗабеспячэння» ў жніўні мінулага году. Поводле інфармацыі на сайце гандлёвай пляцоўкі, адна палова пабудовы належыць актывісту Андрэю Зуеву, другая - ягонай жонцы Таццяне. У 2024 годзе Андрэй Зуеў быў завочна асуджаны да 7 з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і да вялікіх матэрыяльных выплат. Зараз ён жыве ў вымушанай эміграцыі.
Прэс-служба Лукашэнкі сцвярджае, што мінулай восенню Статкевіч адмовіўся з'язджаць і «вярнуўся ў турму»
Пра гэта ў інтэрв’ю агенцыі «РИА-Новости» заявіла прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Па яе словах, Лукашэнка станоўча адрэагаваў на просьбы сваякоў, якія хацелі забраць яго дадому, каб працягнуць рэабілітацыю пасля інсульту. Эйсмант дадала таксама, што пра інсульт, які здарыўся ў Мікалая Статкевіча, Лукашэнку паведамілі адразу, і што ен асабіста распарадзіўся перавесці зняволенага ў шпіталь, “где была обеспечена вся необходимая и своевременная помощь”.