Паводле БелТА, гэта стала «кульмінацыяй складанага і працяглага перамоўнага працэсу паміж КДБ Беларусі і Агенцыяй выведкі Польшчы, які ажыццяўляўся па прамым даручэнні прэзідэнта Беларусі».
Анджэй Пачобут быў асуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі за «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ» (361 КК) і за «распальванні варожасьці» (арт. 130 КК). За кратамі ён адбыў больш за 5 гадоў. Раней палітвязень неаднаразова адхіляў прапановы аб вызваленні ў абмен на прашэнне аб памілаванні і ад’езд з Беларусі. Па вызваленні ён спытаў, ці зможа вярнуцца на радзіму. Яму афіцыйна пацвердзілі, што так.
Анджэй Пачобут удастоены найвышэйшай узнагароды Польшчы — ордэна Белага Арла, ён лаўрэат прэміяі імя Андрэя Сахарава "За свабоду думкі", у Польшчы журналіста прызналі «Абаронцам правоў чалавека 2025 года».