Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, былы пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН, раскрытыкаваў сучасную канцэпцыю правоў чалавека, заявіўшы, што Захад навязвае сваё бачанне астатняму свету, тады як кожная краіна мае права трактаваць паняцце правоў чалавека па-свойму.

Замацоўваецца права на набыццё на працягу 5 гадоў зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў землекарыстальнікаў на 1 верасня 2022 года, у прыватную ўласнасць або арэнду тэрмінам на 99 гадоў з унясеннем платы на льготных умовах (з прымяненнем каэфіцыента 0,8 на тэрыторыі Мінска і абласных цэнтраў, 0,5 — на іншых тэрыторыях). Дакументам прадугледжваецца магчымасць выдзялення грамадзянам зямельных участкаў для будаўніцтва жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах памерам да 1 га.

Прад народнымі абраннікамі вобласці з дакладам выступіў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. 

За 1,5 года бягучай пяцігодкі ў эканоміку Віцебскай вобласці было прыцягнута каля 1,6 млрд. долараў інвестыцый, што складае толькі 63% ад запланаванага. Калі ўлічыць, што ў 2022 годзе ў дачыненні да Беларусі ўведзены жорсткія санкцыі, то віцебскія ўлады наўрад ці змогуць дасягнуць у 2021-2025 гадах запланаваных, паводле бягучага курсу, 8,5 млрд долараў інвестыцый. Гэта азначае, што ўстойлівае развіццё рэгіёна пад пагрозай зрыву. 

Яшчэ 3-4 гады таму на праблему рэкламавання інтэрнэт-крамаў па продажы наркатычных рэчываў звяртала ўвагу мясцовая неабыякавая грамадскасць. Актывісты пісалі заявы ў міліцыю і СМІ, патрабавалі, каб камунальныя службы замалявалі надпісы са спасылкамі на адпаведныя Тэлеграм-каналы, аднак належнай увагі з боку адказных структур так і не дачакаліся. «Наркатычныя графіці» па-ранейшаму сустракаюцца ў Віцебску і буйных райцэнтрах вобласці ледзь не на кожным кроку. І ледзьве не штодня ў рэгіёне судзяць падлеткаў, якія паквапіліся на лёгкія грошы ды пагадзіліся стаць распаўсюднікамі наркотыкаў…