У Віцебскай вобласці за паўгода 2022 года колькасць злачынстваў зменшылася больш чым на адну дзясятую частку, знізілася таксама агульная колькасць пацярпелых і загінуўшых ад супрацьпраўных дзеянняў. Калі тэндэнцыя скарачэння фактаў парушэння закона захавацца і ў другім паўгоддзі, то ўладам, з-за непатрэбнасці аховы правапарадку, давядзецца звольніць значную колькасць работнікам МУС і іншых сілавых органаў. 

Форум дэмакратычных сіл, які збіраўся ў Берліне, учора агучыў свой план — стварыць Нацыянальны Савет Рэспублікі Беларусь і правесці ў яго выбары. Апазіцыя просяць ААН, АБСЕ, Савет Еўропы, Еўрапейскі парламент аказаць ім дапамогу ў правядзенні выбараў і даслаць міжнародных назіральнікаў. Пастанову прыняў «часовы Нацыянальны савет». У склада ЧНС увайшло сямнаццаць чалавек, з каторых 2 палітыка з Віцебскага рэгіёна.

Барыс Элькін, затрыманы 1-га жніўня жыхар Віцебску, падаў скаргу на супроць праўныя дзеянні – ён лічыць, што яго затрымалі незаконна. Скаргу разбіраў асабіста старшыня Першамайскага райсуду Андрэй Андрушэнка, і разбор адбываўся на закрытым пасяджэнні. Праваабаронцы мяркуюць, што акалічнасці справы, распачатай супраць Барыса Элькіна, таксама будуць максімальна засакрэчаны, і не выключаюць, што яе распачалі паводле «пратэстнага» артыкула 293 (ч.1) Крымінальнага Кодэксу – «арганізацыя масавых беспарадкаў».

За першае паўгоддзе бягучага года практычна ўсе асноўныя эканамічныя паказчыкі Віцебскай вобласці аказаліся ў значнай меры ніжэйшыя, чым за той жа перыяд 2021 года. Гэтую выснову можна зрабіць пасля знаёмства з дадзенымі, апублікаванымі Галоўным статыстычным упраўленнем рэгіёна. 

Абласное ўпраўленне КДБ атрымала новую рэзідэнцыю ў цэнтры Віцебску: на вуліцы Калініна быў адмыслова пабудаваны новы сучасны гмах. І з той пары, як стала вядома пра перасяленне супрацоўнікаў КДБ з помніка архітэктуры 18 стагоддзя, які займала абласное ўпраўленне, у горадзе вяліся размовы, ці не аддаць яго пад патрэбы краязнаўчага або іншага музея гістарычнай накіраванасці. Цяпер у суполцы «Витебский музей» у Фэйсбуку з’явілася пытанне да землякоў, як бы яны паставіліся да такой перспектывы. Адміністратары суполкі сцвярджаюць, што вывучэнне грамадскай думкі на гэты конт неўзабаве будзе абвешчана афіцыйна.