Мікалаеў спыняе супрацоўніцтва з беларускімі гарадамі Браслаў. Пра гэта заявіў гарадскі кіраўнік Мікалаева Аляксандр Сінкевіч у сваім афіцыйным тэлеграм-канале https://t.me/senkevichonline/1216. Ён паведаміў, што Мікалаеў акрамя Браслава спыняе супрацоўніцтва і з Магілёвам.

24 траўня ў Віцебскім аблвыканкаме адбылася афіцыйная сустрэча з крымскай дэлегацыяй, якую ўзначальваў намеснік старшыні Савету міністраў так званай «Рэспублікі Крым» Георгій Мурадаў. Гэтая сустрэча насіла дэманстратыўна афіцыйны характар. Ці гэта сведчыць пра пачатак працэсу палітычнага прызнання беларускімі ўладамі тэрыторыі Крыму як часткі РФ?..

Цяпер на сайце Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта змешчаны назва 10 гарадоў-пабрацімаў ​​і 14 гарадоў-партнёраў з розных краін свету. За 1,5 гады, па палітычных прычынах, з Віцебскам разарвалі афіцыйныя адносіны тры гарады. Не выключана, што найбліжэйшым часам па тых жа прычынах сяброўскія адносіны з Віцебскам перапыняць шэраг еўрапейскіх гарадоў.

З 27 па 30 красавіка ў Оршы прайшоў Міжнародны эканамічны форум і выстава-кірмаш "Аршанскія традыцыі". Вынікі гэтых мерапрыемстваў, на правядзенне якіх былі патрачаныя сотні тысяч бюджэтных рублёў, аказаліся правальнымі.

Менавіта ён паставіў спектакль «Ціль», які быў забаронены адразу пасля прэм’еры 21 лістапада мінулага году. Неўзабаве пасля прэм’еры, 1 снежня мінулага году быў звольнены дырэктар тэатру Аляксандр Старых, а ў пачатку гэтага году пасады ў тэатры страцілі акторы Юлія Крашэўская і Арцём Герак. Цяпер падышоў да сканчэння працоўны кантракт з Міхаілам Краснабаевым, і яго не працягнулі. У тэатры лічаць, што шэраг звальненняў наўпрост звязаны з тым, што спектакль «Ціль» не ўпадабала высокае начальства – за тое, што са сцэны прагучалі словы «Жыве Фландрыя!», а ў якасці дэталяў касцюмаў былі выкарыстаны белыя і чырвоныя стужкі.