Віцебскія чыноўнікі нарэшце «заўважылі» старыя могілкі
На «Клінічных» могілках, якія маюць статус закансерваваных, камунальнікі правялі прыборку і нават усталявалі шыльду з кантактамі наглядчыка. Некалькі гадоў запар перад «Дзядамі» тут займалася добраўпарадкаваннем выключна грамадскасць – неабыякавыя грамадзяне, абураныя антысанітарыяй на месцы апошняга спачыну землякоў. Бо могілкі, якія знаходзяцца далёка не на ўскраіне гораду, без належнага кантролю былі ператварыліся ў месца збору выпівохаў і асацыяльных асобаў.
У Віцебскай вобласці распачаты першыя крымінальныя справы за незаконнае завышэнне цэнаў
Прайшло 10 дзён, як улады выдалі Дырэктыву №10 «Аб недапушчальнасці росту цэнаў». ДзяржСМІ сцвярджае аб тым, што дакумент прыняты ў мэтах неадкладнага і жорсткага рэагавання на сітуацыю, якая склалася на спажывецкім рынку. Для гэтага ў Віцебскай вобласці ў аператыўным парадку неабходна правесці праверку цэн на адпаведнасць патрабаванням Дырэктыве больш як 20 тысяч аб’ектаў гаспадарання.
Полацкія ўлады з размахам адсвяткавалі юбілей вызвалення горада ад войскаў Напалеона
Гарадскія чыноўнікі правялі шэраг мерапрыемстваў у рамках падзей 210-гадовай даўніны, калі 6-8 кастрычніка 1812 года рускія войскі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Вітгенштэйна атакавалі і нанеслі паражэнне французскім "акупантам". Цяпер, напэўна, улады горада думаюць аб тым, як адсвяткаваць іншую гістарычную падзею - 460-годдзе "вызвалення" горада ад палякаў войскамі рускага цара Івана IV Васільевіча (Грознага), якое адбылося 18 лютага 1563 года.
Юныя «міратворцы» Віцебшчыны будуць вучыцца кідаць гранаты і шукаць міны
Такая праграма анансаваная для абласнога злёту прадстаўнікоў «Школ міру», які пройдзе ў райцэнтры Гарадок з удзелам дзевяці каманд. Удзельнікаў прыме сярэдняя школа №1 імя Баграмяна – адна са «школ міру» у Віцебскай вобласці, а таксама вайсковая частка 94017 у вёсцы Прудок. Там мае адбыцца «вайскова-патрыятычная гульня «Гарадоцкі рубеж-2022», падчас якой «міратворцы» возьмуць удзел у спаборніцтвах па кіданні гранаты, праходзіць «умоўна заражаную зону», збіраць аўтамат Калашнікава, размініраваць мясцовасць і транспартаваць «параненага»…
Да 5-гадовых дзетсадаўцаў у Віцебску запрасілі пракурора
У віцебскім садку-яслях №58 праводзілі «патрыятычнае мерапрыемства». Прынамсі, так вызначае фармат імпрэзы гарадская газета «Віцьбічы». Аўтар Ганна Ляонькіна падкрэслівае: «дети пришли красивые и нарядные», «рассказывалі стихотворения на белорусском языке, пели и вместе с воспитателями, используя главный реквизит – синие полотна, исполнили танец «Васильковое небо». Таксама для сярэдняй і старэйшай груп правялі віртуальную экскурсію па Віцебску і сустрэчу з памочніцай пракурора гораду Вольгай Шведавай.