Паводле сайта МУС, усе шасцёра асуджаны па ч.1 арт.342 КК РБ ( арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пра Аляксея Французава і сямейную пару Раманчукоў пазначана, што суд вызваліў іх ад адказнасці " у сувязі са сканчэннем тэрмінаў прыцягнення) . У астатніх - "судзімасць не пагашана", што, найхутчэй, азначае прысуджаную "хатнюю хімію". Менавіта такое пакаранне прызначана бальшыні глыбачанаў, якіх асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 года. Колькасць асуджаных за гэта жыхароў Глыбокага – склала ўжо 56 чалавек.
Па звестках Тэлеграм-канала vitebsk_info, Ларыса Шабалоўская раней працавала ў Глыбоцкім райвыканкаме - кіравала сектарам кадравай службы аддзела адукацыі, спорту і турызму.
Алег Пятроў