Жыхароў Віцебску спрабуюць пераканаць, што беларускі нацыянальны сцяг – гэта сімвал нацыстаў, якія дзейнічалі ў акупаванай Беларусі. Такую канцэпцыю прапанавалі стваральнікі экспазіцыі «Генацыд беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны». У экспазіцыі прадстаўлены дакументы з фондаў Музею Вялікай Айчыннай вайны, а таксама матэрыялы следчай справы, якую вядзе Генеральная пракуратура. Аднак гістарычнымі матэрыяламі 80-гадовай даўніны ідэолагі вырашылі не абмяжоўвацца: побач са фотаздымкамі часоў нацысцкай акупацыі выстаўлены здымкі з масавых пратэстаў, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га году.

Тавараабарот Віцебскай вобласці з рэгіёнамі Расіі склаў $4,3 млрд. Віцебскія прадпрыемствы і фірмы экспартавалі прадукцыю на агульную суму $1,2 млрд., расійскі імпарт склаў $3,1 млрд. Гандлёвы баланс у $1, 9 млрд. атрымаўся не на карысць эканомікі Віцебскага рэгіёна. 

Ідэі выставіць на агляд вайсковую тэхніку  каля Кургана Несмяротнасці актыўна прасоўвае старшыня Полацкага райвыканкаму Ігар Марковіч. Упершыню яна была выказана паўтара гады таму, і ўжо тады палачане ўспрынялі яе даволі скептычна. Маўляў, кіраўніцтва не спраўляецца трымаць у парадку Музей баявой славы, які месціцца тут жа, у  парку імя 50-годдзя савецкай улады, дык што ўжо казаць пра стварэнне новага аб’екта, на стварэнне якога спатрэбяцца немалыя грошы. Да ўсяго, і сама ідэя выглядае несучаснай і нецікавай…

Серада, 30 Сакавік 2022

«Аднабаковае» свята

Дзень яднання народаў Беларусі і Расеі рыхтуюцца сустрэць у Талачыне і ў Шуміліне. Нягледзячы на тое, што гэтыя раёны нават не памежныя з Расейскай Федэрацыяй, раённыя ўлады абвясцілі, што 1 красавіка ўрачыста адзначаць «яднанне» з расейскім народам. Але ў найбліжэйшых да Віцебшчыны расейскіх рэгіёнах не збіраюцца наўзаем адзначаць «еднасць» з беларусамі.

Пасля таго як "сілавыя" органы расправіліся з удзельнікамі пратэстных 2020-2021 гадоў, шляхам завядзення крымінальных спраў у дачыненні да грамадзянскіх і палітычных актывістаў, улады рапартуюць аб тым, што з пачатку 2022 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці колькасць злачынстваў знізілася на 23%. Як змянілася колькасць злачынстваў на 1000 жыхароў замоўчваецца, бо гэты паказчык больш аб'ектыўны.