За чый кошт на Віцебшчыне піярыцца партыя “Белая Русь”?
Адказу на гэтае пытанне нельга знайсці ў мясцовых дзяржСМІ, якія пішуць пра “добрыя справы” гэтай арганізацыі. Але ён вельмі просты: вельмі зручна дэманстраваць "дабрачыннасць", не ўкладаючы ў гэіа ўласных сродкаў.
Рэдактарка наваполацкай газеты заклікае рабіць “выбар патрыётаў” - купляць беларускія тавары
Тых, хто аддае перавагу замежным вытворцам, Карына Яроцкая лічыць рэтраградамі: маўляў, “многие до сих пор живут стереотипами тридцатилетней давности, полагая, что всё импортное – гарантия качества”. І нахвальвае беларускую эканоміку, якая "дазваляе" мець у асартыменце 70-80% тутэйшай прадукцыі.
Аршанскі райвыканкам зняў з уліку два помнікі прыроды. Наўрад ці гэта паспрыяе развіццю турызму
У адпаведнасці з рашэннем Аршанскага райвыканкама №1114 ад 22 чэрвеня 2026 года, спыняецца функцыянаванне батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння Дэндрасад і геалагічнага Аланцьеўская града. Прычына — неадпаведнасць крытэрыям абвяшчэння помнікаў прыроды. Асаблівы пацярпець можа Дэндрасад, бо ён асабліва вымагае догляду. да таго ж гэта не толькі помнік прыроды, але і сведчанне чалавечага таленту і руплівай працы на карысць роднага краю.
Наваполацкая міліцыя патрабуе, каб беспрацоўныя ўладкоўваліся ў сельгасарганізацыі. Але людзі адмаўляюцца
У міліцыі вырашылі загнаць асобаў, якія стаяць на ўліку, на працу ў сельскай гаспадарцы. На практыцы гэта выглядала так: беспрацоўнага, які стаіць на ўліку, да прыкладу, у Крымінальна-выканаўчай інспекцыі, выклікалі на “прафілактычную гутарку” у ГАУС і пасля “выхаваўчай працы” змушалі падпісаць дамову падраду з канкрэтнай гаспадаркай. Такім чынам на час уборачнай кампаніі меркавалася забяспечыць сельгасарганізацыі дадатковымі кадрамі.
На Віцебшчыне хочуць “затрымаць моладзь на сяле” за дадатковыя 600 рублёў
Віцебскі аблсавет прыняў рашэнне павялічыць штомесячныя выплаты маладым спецыялістам, якія працуюць у сельскай гаспадарцы. Такія выплаты маладыя людзі на працягу першых трох гадоў працы атрымліваюць з абласнога бюджэту, і раней сума складала 1 тысячу рублёў. Цяпер будзе 1 600. Аднак разлічваць на даплату змогуць толькі тыя маладыя спецыялісты, якія заключылі працоўныя кантракты не менш як на 5 гадоў.