Чацвер, 30 Кастрычнік 2025

Кінулі працу і пайшлі рамантаваць фермы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пасля выступу А.Лукашэнкі падчас наведання Віцебскай вобласці ў рэгіёне кінуліся выконваць яго даручэнне: прыводзіць у парадак аб’екты АПК да 7 лістапада. Рэпартажы пра тое, як з горада паехалі “шэфы” і як супрацоўнікі мясцовых выканкамаў выйшлі са сваіх кабінетаў, каб узяць у рукі рыдлёўкі і мяцёлкі, запаланілі дзяржаўныя СМІ. Але іншым разам шчыраванне адсправаздачыцца сягае далёка за разумныя межы.

Прыкладам, у саўгасе імя Машэрава, што ў Сенненскім раёне, распавялі пра яўныя парушэнні працоўнай дамовы і працоўнай дысціпліны пад выглядам “навядзення парадку”.  “В последние полгода в хозяйстве заведено правило: полдня специалисты конторы работают с бумагами, а с обеда выходят на наведение порядка и  благоустройство объектов”, -- заявіў дырэктар гаспадаркі Уладзімір Сафронаў.

Атрымліваецца, што сваю працу спецыялісты не робяць, займаючыся іншым. Або ім хапае паўдня, каб парабіць усе справы ў канторы, - і тады, напэўна, неабходна правесці скарачэнні. Або людзей змушаюць “браць працу дадому” – выконваць яе ў непрацоўны час. Ці гэта ўсё гэта прыдумка, агучаная “на патрэбу дня”?

Што яшчэ звяртае на сябе ўвагу ў рэпартажах з “добраўпарадкавання ферм”? Тое, што яны, аказваецца, да гэтага часу проста патаналі ў брудзе ды іншых праявах безгаспадарчасці.

“Сотрудники Яновской базовой школы сегодня трудились на ферме «Заборовье» ОАО «Беленево»: занимались окоской, огораживали территорию вокруг сельхозобъекта”.  

В ОАО «Литусово» сегодня ударно потрудились работники ГУ «Сенненский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных организаций» -- произвели ямочный ремонт при фермерской территории, бетонирование пола в помещении доращивания и др”.

Работников КСУП «совхоз имени Машерова» поддержали сотрудники райисполкома, сельисполкома, филиала ДЭУ №38 -- вели работы по покраске ограждения на выгульной площадке, на подъездной дороге вырубали кусты, демонтировали опалубку одной из выгульных площадок, покрасили ограждение территории фермы”.

“Сотрудники управления делами райисполкома, Богдановского сельисполкома, райветстанции оказывали помощь в наведении порядка на МТФ «Ульяновичи»: зачищали, белили животноводческие объекты, окашивали территорию, убирали строительный мусор и др”.

Усё гэта паведамленні з  раённай газеты “Голас Сенненшчыны”. Застаюцца пытанні: куды раней глядзела раённае кіраўніцтва, калі ў мясцовых гаспадарках такі заняпад? І чаму зараз людзей даводзіцца здымаць з працоўных месцаў, каб выконваць чужыя абавязкі, а сваю працу не на рабіць?

Сяргей Каралёў