Напрыканцы 2022г., абвясціўшы грамадскае абмеркаванне праекта «Генеральны план г.Віцебска», чыноўнікі нечакана пагадзіліся з прэтэнзіямі віцяблян, што да аблічча Плошчы Перамогі. Галоўны архітэктар праекта Алена Дзяміда заявіла, што «самая вялікая плошча ў Беларусі абсалютна неарганізавана, знаходзіцца на ёй некамфортна. Хацелася б, каб аблічча плошчы змянілася. Калі там з’явіцца сквер – цудоўна». Спадарыня практычна слова ў слова паўтарыла прэтэнзіі большасці гараджанаў, якія пратэставалі супраць вынішчэння сквера на гэтай плошчы ў 2009г. і дагэтуль не даруюць уладам тое, што зялёная выспа ў цэнтры Віцебска ператварылася ў некалькі гектараў забрукаванай пустэчы.

Прэмію імя ўраджэнца Віцебшчыны Петруся Броўкі ў 2012 г. заснаваў Віцебскі аблвыканкам. Раней хаця б зрэдзь час, але лаўрэатамі абіралі літаратараў, якія пішуць свае творы па-беларуску. Аднак тэндэнцыя апошніх год відавочная: прэмія дастаецца тым, хто піша на расейскай мове: апошні раз беларускамоўны твор быў уганараваны прэміяй імя Петруся Броўкі тры гады таму. Хаця ва ўмовах пра заснаванне ўзнагароды гаворыцца, што яе прысуджаюць «за высокі ўзровень літаратурнага твора, унёсак у развіццё нацыянальнай літаратуры і культуры з мэтай падвышэння прэстыжу творчай працы і стымулявання таленавітых пісьменнікаў».

У бягучым годзе, які ўлады называюць «Год гістарычнай памяці», органы віцебскай пракуратуры займаліся не ўласцівымі для гэтага кантралюючага дзяржаўнага інстытута ідэалагічнай дзейнасцю. Пракурорскія работнікі масава наведвалі ўстановы адукацыі Віцебска і правялі больш за 40 выступленняў перад навучэнцамі гімназій, школ, ліцэяў і каледжах. На практыцы высветлілася, што з пракурораў прапагандысты атрымаліся кепскія.

За студзень-лістапад бягучага года супрацоўнікі ДАІ УУС у Віцебскай вобласці затрымалі не менш як 2 тыс. нецвярозых вадзіцеляў, па віне якіх адбыліся сотні дарожна-транспартных здарэнняў. Гэтых статыстычныя дадзеныя вымагаюць кіраўніцтва абласной міліцыі прызнаць, што грошы, затрачаныя на прапаганду "цвярозага кіравання", былі патрачаныя марна і тое, што ўдаецца выявіць не больш за 20% кіроўцаў, якія ўжылі алкаголь.

Па ініцыятыве Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і па рашэнні Віцебскага абласнога суда 10 кастрычніка пачаўся працэс ліквідацыі Мясцовага фонда развіцця малых тэрыторый. Арганізацыя распаўсюджвала сваю дзейнасць у межах Віцебскай вобласці і размяшчалася ў гарадскім пасёлку Баравуха Полацкага раёна.