У Віцебскай вобласці 2 лістапада скончыўся двухтыднёвы марафон па абмеркаванні законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе. Калі прааналізаваць як у дзяржСМІ асвятляўся працэс абмеркавання і цікавасць да яго з боку чытачоў, то можна зрабіць адназначную выснову аб тым, што гэтая прапагандысцкая акцыя для ўладаў скончылася гучным правалам.

Учора, 2 лістапада, кіраўнікі сілавога блока пагаварылі з актывам Наваполацка і працаўнікамі "Нафтана". Пасля сустрэчы з'явілась адчуванне, што неўзабаве генэралы стануць паўнаўладнымі кіраўнікамі краіны, г.зн. зоймуць усе вышэйшыя палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і іншыя, кіруючыя пасады. А заканадаўчая база для палітычнай трансфармацыі ў Беларусі падрыхтаваная яшчэ ў 2021 годзе, дзякуючы якой, улада ў краіне можа перайсці да калектыўнага органа - Савета Бяспекі.

Людзі паўторна збіраюцца звярнуцца да мясцовых уладаў з просьбай правесці рамонт асфальтавага пакрыцця ў дварах мікрараёна "Поўдзень-4" у Віцебску. Дзеля гэтага яны збіраюць подпісы пад петыцыяй на рэсурсе «Зручны горад. На дадзены момант ініцыятыву падтрымалі больш за 100 чалавек.

Аналіз даных за мінулыя 9 месяцаў бягучага года, апублікаваных на сайце Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, сведчыць аб тым, што рэгіянальная эканоміка знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Прычынай крызісных з'яў сталі эканамічныя санкцыі, уведзеныя развітымі краінамі ў дачыненні да Беларусі за саўдзел у вайне ва Украіне і рэпрэсіі, якія праводзяцца ўладамі супраць палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ.

У рэгіёне адбылася першая адпраўка ваеннаабавязаных да месцаў праходжання тэрміновай ваеннай службы. Згодна з разнарадкай Міністэрства абароны, гэтай восенню больш за 1000 прызыўнікоў Віцебшчыны павінны з'ехаць у войскі. На пытанні бацькоў будучых салдат, ці давядзецца іх дзецям удзельнічаць у вайне ва Украіне, работнікі камісарыята адказвалі ўнікліва і вельмі няпэўна.