Пра тое, што такім чынам сышлі з працы дацэнт дацэнта кафедры гісторыі і турызму Віктар Чараўко і дацэнт дацэнт кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання Сяргей Глазырын, паведаміў рэсурс @pozirkonline. Таксама паведамляецца, што з ПДУ звольнены дацэнт кафедры гісторыі і турызму Юрый Кежа, які рабіў данаты ў «экстрэмісцкія» фонды. Навуковец кампенсаваў у дзяржаўны бюджэт прадугледжаную апошнімі пастановамі суму з вялікімі працэнтамі і застаўся на волі. Але працаваць на ранейшым месцы яму не далі.
Паводле крыніцы @pozirkonline, 13 чэрвеня 6 загадчыкаў кафедр ПДУ вырашылі пакінуць свае пасады праз "нежаданне мець дачыненне да палітычнага пераследу калег". Яны напісалі заявы, каб іх перавялі ў звычайныя выкладчыкі.
Травеньскія затрыманні ў ПДУ мелі шырокі грамадскі рэзананс – найперш з улікам вядомасці ў горадзе асобаў затрыманых. Да 10 сутак арышту паводле артыкула 19.11 КаАП( распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі) была асуджана выкладчыца кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў ПДУ Алена Храмцова – удава аднаго з самых аўтарытэтных у мінулым наваполацкіх носьбітаў беларушчыны Васіля Храмцова. Да 10-ці сутак арышту была асуджана і спадарыня сталага веку, 73-гадовая кандыдатка тэхнічных навукі, дацэнтка кафедры геадэзіі і геаінфармацыйных сістэм Галіна Шараглазава. 76-гадовую Галіну Захаркіну у Наваполацкім гарадскім судзе прызналі вінаватай у несанкцыянаваным пікетаванні (арт.24.23 КаАП) і распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Ёй прысудзілі штраф памерам 80 базавых велічынь (2960 рублёў).
Міхась Хмара