Як зазначае Віцебская мытня, гэтае парушэнне рэжыму ў пункце пропуску прыводзіць да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 24.21 КаАП Рэспублікі Беларусь. За дадзенае парушэнне прадугледжаны штраф да 50 базавых велічыняў, а паўторна - да 100 базавых велічынь (з дэпартацыяй або без у абодвух выпадках).
Віцебская мытня нагадвае, што законам "Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь" вызначаны пералік правілаў захавання пагранічнага рэжыму, якім устаноўлена забарона пакідання грошай у дакументах, што прад'яўляюцца да праверкі ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.
Як паведамляюць у Віцебскай мытні, у мэтах прафілактыкі бягучым радком на інфармацыйных табло, устаноўленых у месцах уезду (выезду) на мытную тэрыторыю ЕАЭС, а таксама ў месцах фактычнага прыёму дакументаў супрацоўнікамі мытні размяшчаецца інфармацыя, якая тлумачыць пра недапушчальнасці дадзеных дзеянняў, а таксама паведамляецца пра адказнасць за дадзенае правапарушэнне, аж да дэпартацыі з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Захаванне простых правілаў у пункце пропуску - ваша гарантыя перасячэння мяжы без парушэнняў – падсумоўвае Віцебская мытня. Але ці настолькі яны зараз простыя, гэтыя правілы? І як паводзіць сябе, напрыклад, з людзьмі ў цывільным, якія правяраюць тэлефон, задаюць безліч разнастайных пытанняў, у тым ліку і асабістага характару, і трымаюць некалькі гадзін на мяжы ці накіроўваюць пасля ў ІЧУ? Інструкцыя пакуль не агучаная. Такой інфармацыі няма і на электронных таб
Ларыса Дрозд