23 снежня мінулага году суд Чашніцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суполку «Докшицы Live» сацыяльнай сеткі «ВКонтакте». Докшыцкая раённая газета «Родныя вытокі», спасылаючыся на пракурора раёну Алега Несцяронка, піша, што «у дачыненні да стваральнікаў, адміністратараў, актыўных удзельнікаў, якія займаліся рэпостамі і іншай папулярызацыяй рэсурсу, будуць уздымацца пытанні аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці».

Па словах палкоўніка Шкодзіна, ціктокерам ён стаў, «каб наладзіць камунікацыю з прызыўнікамі». Сёння на яго канал падпісаны больш як паўмільёна чалавек, і ваенком з задавальненнем распавядае дзяржаўным медыям пра сваю «творчую кухню». Але ж нідзе не паведамляе пра будзь-якія спробы статыстычнага аналізу – наколькі відэаролікі з ягоным удзелам насамрэч уплываюць на рашэнне маладых хлопцаў наконт службы ў войску і ці варта лічыць сур’ёзным дасягненнем у выхаванні маладога пакалення каментары кшталту «заберите пожалуста школа надоела» (арфаграфія і пунктуацыя як у арыгінале).

Падатковыя ўлады з пачатку 2023 года фактычна ўвялі, новы падатак для «дармаедаў» - тых, каго чыноўнікі ўважаюць за незанятых у эканоміцы. Але выплачваць гэты збор будуць не ўсе.

Напярэдадні Новага года ўрад Беларусі ўнёс у парламент законапраект аб змяненні законаў “Аб грамадскіх аб’янаннях" і "Аб палітычных партыях”. Гэты праект значна ўскладняе ўмовы існавання палітычных партый (у тым ліку прадугледжаная іх перарэгістрацыя). Для грамадскіх аб’яднанняў праект уводзіць як некаторыя пазытыўныя тэхнічныя новаўвядзенні, так і некаторыя новыя негатыўныя нормы (але агульная перарэгістрацыя грамадскіх аб’яднанняў не абвяшчаецца).

Са студзеня 2023 года электронныя звароты можна будзе падаць толькі праз дзяржаўную адзіную рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Гэта прадугледжана зменамі ў закон "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".