Ксёндз зь Віцебску выйграў суд у ДАІ
У Менску суд задаволіў скаргу на пратакол ДАІ, раней складзены ў дачыненьні да пробашча касьцёла Сьвятога Антонія ў Віцебску. Ксёндз Вячаслаў Барок быў аштрафаваны 1 ліпеня на каталіцкім фэсьце ў Будславе за незаконную паркоўку. Каля касьцёла была арганізаваная стаянка машын сьвятароў, але віцебскага ксяндза супрацоўнікі ДАІ не прапусьцілі да гэтай стаянкі і аштрафавалі.
Могілкі хатніх жывёл утварыліся на ўскраіне Віцебску
Аказваецца, тэрыторыя каля чыгуначнай станцыі «Лучоса» ў Віцебску – гэта ня толькі месца паломніцтва дачнікаў і аматараў адпачынку ў лесе. Туды накіроўваюцца і ўладальнікі хатніх жывёл, каб праводзіць сваіх гадаванцаў у апошні шлях.
Перамога грамадзкасьці ці часовае замірэньне? Чыноўнік паабяцаў прыпыніць будаўніцтва Сафіі
Недзе сто жыхароў Віцебску прыйшлі на сустрэчу з прадстаўнікамі гарвыканкаму, прызначаную на 13 кастрычніка. Сустрэча адбылася ля пляцоўкі ў парку Партызанскай славы, агароджанай дзеля будаўніцтва Сафійскага сабору.
Экспартам прадукцыі ў Віцебскім раёне займаюцца 42 прадпрыемствы
Як павялічыць продажы, выйсьці на новыя рынкі збыту, прыцягнуць кліентаў? На гэтыя і многія іншыя пытаньні атрымалі адказ удзельнікі сэмінару-практыкуму. Для прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу яго арганізавалі камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкаму і райвыканкам, а правялі спэцыялісты інкубатара малога прадпрымальніцтва ТАА Прававая група «Закон і Парадак».
«Віцебскія прадукты» пераходзяць пад кіраваньне ААТ «Віцебскмясамалпрам»
Гандлёвая сетка «Віцебскія прадукты» дасталася канцэрну ААТ «Віцебскмясамалпрам» у сумным стане, што не маглі не заўважыць нават самыя ляяльныя пакупнікі.
80% ААТ Талачынскага раёну – стратныя
Міністэрства фінансаў у сваёй справаздачы пра дзейнасьць акцыянэрных таварыстваў за другі квартал 2016 году падало несуцешныя лічбы па Талачынскім раёне.
На «Нафтане» адбыўся пажар. Пацярпелых няма
14 кастрычніка ў будынку помпавай устаноўкі дэпарафінізацыі адкрытага акцыянэрнага таварыства «Нафтан» у Наваполацку адбыўся пажар.
104 жыхары Шуміліншчыны прызнаныя абавязанымі кампэнсаваць затраты дзяржавы на ўтрыманьне дзяцей
У Шумілінскім раёне 104 чалавекі прызнаныя абавязанымі вяртаць дзяржаве грошы, якія тое ў сваю чаргу выдаткавала на ўтрыманьне іх дзяцей у прытулках. Такія лічбы былі агучаныя падчас паседжаньня каардынацыйнага савету па выкананьні дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі №18 датычна дадатковых захадаў па дзяржаўнай абароне дзяцей, сем'і якіх зьяўляюцца праблемнымі.
Пастаўскі раён умацоўвае пабрацімскія сувязі з латвійскім Віесіцкім краем
За апошні час Пастаўшчыне пашырыла супрацу з блізкім і далёкім замежжам. У прыватнасьці, умацаваліся пабрацімскія сувязі зь Віесіцкім краем (Латвія).
Дапамога ЭЗ на сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё Мёршчыны складзе каля 16 тысяч эўра
Эўрапейскі зьвяз фінансава падтрымае і будзе прасоўваць наперад малы і сярэдні бізнэс у Мёрскім раёне. Сума дапамогі – недзе 16 тысяч эўра.