Нядзеля, 16 Кастрычнік 2016

80% ААТ Талачынскага раёну – стратныя

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Міністэрства фінансаў у сваёй справаздачы пра дзейнасьць акцыянэрных таварыстваў за другі квартал 2016 году падало несуцешныя лічбы па Талачынскім раёне.

З 10 прадпрыемстваў Талачыншчыны толькі два атрымалі даходы, і тое меншыя за мільярд старымі рублямі. Такім чынам, даход атрымалі Талачынскі элеватар ў памеры 891 мільён, і прадпрыемства «Каралькі» ў памеры 55 мільёнаў.

А вось страты атрымалі 8 прадпрыемстваў. Больш за 4 мільярды страт у «Амкадор»-КЭЗ, больш за тры мільярды ў «Зьвенячы», больш за два мільярды страт маюць Талачынскі райаграсэрвіс і «Коханава-Агра». Ільнозавод і «Жукнева» адмінусавалі больш як па мільярдзе. «Зорны-Агра», «Абольцы» і «Слаўнае» атрымалі страт менш як па мільярдзе.

orsha.eu