Да чаго дайшло! Склізкую сцежку пасыпалі пяском – і ўжо нагода да хвалебнага артыкула ў «раёнцы»
У памкненні выканаць перадвыбарчы загад Аляксандра Лукашэнкі пра выкананне «просьбаў працоўных», мясцовыя ўлады імкнуцца надаць публічнасці кожнай дробнай справе. Якая, дарэчы, у любым выпадку мусіла б быць выкананая, бо гэта чыесьці працоўныя абавязкі... Раённыя газеты наперабой паведамляюць пра падобныя «гучныя поспехі», але бешанковіцкая «Зара», як кажуць, пабіла ўсе рэкорды!
Тры гады калоніі. Стаў вядомы прысуд палітвязню Аляксандру Камлёнку
Паводле звестак у спісе асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС, Аляксандр Камлёнак прызнаны вінаватым паводле ч.1 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і ч.1 арт. 361-2 КК( Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Спачатку мужчыну вінавацілі яшчэ і паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), але ў канчатковым выраку гэты артыкул ужо не фігуруе.
Лёзненская пракуратура пахвалілася, як змагаецца з «экстрэмісцкімі» інфармацыйнымі рэсурсамі
Паводле Пракурора раёна Аляксея Бузікава, у 2024 годзе раённая пракуратура ініцыявала прызнанне «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» чатыры інтэрнэт-рэсурсы. З іх тры – гэта персанальныя старонкі ў сацыяльных сетках. Яшчэ пра адзін рэсурс пракурор проста забыўся.