Былы віцебскі ваенком разважае пра «дзяржаўны пераварот 2020 года» і раіць чытаць выключна дзяржаўныя СМІ
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў дзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы Віцебшчыны пачалі адно за адным змяшчаць інтэрв'ю з праўладнымі дзеячамі. Гавораць яны, у прынцыпе, абсалютна аднолькавыя рэчы. Пасылаў да суграмадзян бывае некалькі, і ўсе яны шаблонныя. Прааналізуем хіба інтэрв'ю гарадской газеце «Віцьбічы» былога віцебскага ваенкома, а цяпер дэпутата Палаты прадстаўнікоў апошняга склікання Руслана Шкодзіна.
Віцебскім прадпрымальнікам з «Беларусі» прапануюць месцы ў іншых гандлёвых цэнтрах, якія таксама належаць Віктару Вялюгу. Там таксама ёсць пытанні па бяспецы
18 снежня ў Віцебску прайшла сустрэча гарадскіх уладаў і адкзных службаў з прадпрымальнікамі – арандатарамі месцаў у гандлёвым цэнтры «Беларусь», дзе 13 снежня адбыўся пажар. Падчас мерапрыемства прадпрымальнікі звярнуліся да кіраўніцтва горада, каб ушанаваць 5 іхных калегаў і аднаго з пакупнікоў, якія першымі пачалі выводзіць людзей з ГЦ падчас пажару.
Не рэканструкцыя, а мадэрнізацыя. І мінус 313 дрэваў
Калі верыць абяцанням Віцебскага гарвыканкама, то праз год, у лістападзе 2025 года, на вуліцы Цітова ў абласным цэнтры распачнуцца глабальныя пераўтварэнні. Але не настолькі глабальныя, як чакалася – усё-ткі ўлады вырашылі з'эканоміць на камфорце мясцовых жыхароў. І ўвогуле пытане : ці можна разлічваць на тое, што добраўпарадкаванне дабярэцца да зусім не цэнтральнай вуліцы, калі гарадскі бюджэт, мякка кажучы, небагаты.