Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава падпісаў сем дамоваў аб узаемадзеянні з установамі агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх ажыццяўляецца профільнае навучанне спартыўна-педагагічнай накіраванасці. Якія «падводныя камяні» у гэтым заўважыў юрыст?

У судзе Чыгуначнага раёна разглядаюць справу Іосіфа Ядзевіча, уладальніка фірмы «Монгольфьер», якая аказвае незвычайныя паслугі – паслугі на паветраным шары. Сёлета ў верасні фірма Ядзевіча на замову дапамагала ў правядзенні рэкламнай акцыі прадпрыемству па вырабу мэблі – да паветранага шара прамацавалі канапу з «пасажырам». Работнікі пракуратуры палічылі, што мела месца парушэнне правіл эксплуатацыі судоў авіяцыі агульнага прызначэння, і што палёт нёс пагрозу грамадскай бяспецы.

Гарадскія ўлады абяцаюць правесці поўную інвентарызацыю надворных гаспадарчых пабудоў у дварах шматкватэрных дамоў да канца гэтага года. Гэта адказ на шматлікія скаргі тамтэйшых жыхароў на антысанітарны і аварыйны стан сараеў у гарадскіх дварах. Структуры МНС цвердзяць, што закінутыя пабудовы небяспечныя, і іх варта знесці. Але высветляецца, што гэта немагчыма па заканадаўстве. Таму жыхарам прапануюць заняцца рамонтам, у тым ліку за ўласны кошт.

Мясцовыя ўлады хочуць распрацаваць горадабудаўнічы праект спецыяльнага планавання "Схема азелянёных тэрыторый агульнага карыстання г. Віцебска". З 17 кастрычніка па 20 снежня гараджане могуць выказваць свае прапановы на гэты конт. Юрыст раіць, на што звярнуць увагу ахвотным узяць удзел у грамадскім абмеркаванні праекта віцебскага гарвыканкама.

Па распараджэнні Аляксея Героева, праца па па азеляненні, санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні горада Віцебска будуць працягвацца да 20 лістапада. Камунальныя службы акцэнтуюць увагу на тым, што работнікі ЖКГ у гэты перыяд перадусім будуць прыбіраць апалае лісце. Аднак спектр праблем у горадзе куды шырэйшы.

Рашэнне ўладаў аб змяненні межаў сельскіх населеных пунктаў, як у выпадку з пастановай Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў ад 9 ліпеня 2024 г., можа наўпрост уплываць на інтарэсы грамадзян. І таму яны павінны ведаць, што не абавязаны моўчкі згаджацца з такімі рашэннямі, і могуць іх абскарджваць, калі парушаюцца іх правы і законныя інстарэсы.

Гарадскія актывісты прасілі, каб горкі абсталявалі яшчэ да 1 снежня мінулага года. Перапіска з рознымі інстанцыямі працягваецца і дагэтуль. Паводле апошняга адказу з віцебскага гарвыканкама, у горадзе няма горак, якія варта абсталяваць належным чынам. Паводле падлікаў аўтараў петыцыі, апублікаванай на сайце petitions.by, такіх горак каля 50. Але ўсе яны не з'яўляюцца бяспечнымі.

21 кастрычніка беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі 8 чалавек, сярод іх трое – жыхары Віцебшчыны. Аднаго з іх пачалі судзіць за фінансаванне «экстрэмісцкай» і «тэрарыстычнай» дзейнасці, двух іншых вінавацяць за «удзел у эсктрэмісцкім фармаванні».

Цэлы шэраг грамадскіх аб'яднанняў у Беларусі стаяў на варце інтарэсаў жанчын і дзяцей, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту. Аднак пасля татальнай «зачысткі» сектара НДА ў 2021-2023 гадах супрацьстаяць гэтай праблеме дзяржава можа ў асноўным абапіраючыся хіба што на высілкі міліцыі.

У Віцебску прайшла абласная справаздачна-выбарчая канферэнцыя ПКБ. Гаварылася на ёй і пр тое, што варта было б пашыраць шэрагі прыхільнікаў камуністычнай ідэі. Пакуль на Віцебшчыне іх усяго каля 350 чалавек. А ў чатырох раёнах вобласці ўвогуле няма партыйных структур.