12.11.2024 Тэгі: выбары-2025Юрый Бобрыкаў Дванаццатага лістапада адзін з сямі кандыдатаў у прэзідэнты старшыня Саюзу афіцэраў Сяргей Бобрыкаў прыняў рашэнне зняцца з выбараў* на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Юрысткі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" пракаментавалі гэтую сітуацыю. 

Бобрыкаў заявіў, што прыняў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, "каб забяспечыць згуртаванасць афіцэрскага корпуса, не дапусціць дваякіх думак сярод вайскоўцаў, каб падтрымаць дзейнага кіраўніка дзяржавы і нашага лідара". 

Юрысткі адзначаюць, што такім чынам "Лукашэнка спрабуе стварыць ілюзію канкурэнцыі, але ў сучасных рэпрэсіўных умовах гэта нават пры прыкладанні вялікіх высілкаў будзе выглядаць як фікцыя".

"Падобныя выказванні падстаўных кандыдатаў у прэзідэнты — заканамерная з'ява, бо яны самі не могуць рэалізаваць сваё права ўдзельнічаць у кіраванні краінай. У краіне, дзе дзяржава рэпрэсуе любыя праявы іншадумства, удзел у кіраванні краінай немагчыма разглядаць ізалявана — гэта працяглы працэс, які патрабуе адкрытага і сумленнага дыялогу паміж грамадствам і ўладай.

Эфектыўнае ажыццяўленне права на ўдзел у грамадскім жыцці магчыма толькі пры наяўнасці ўмоваў, дзе ўсе правы чалавека паважаюцца і дасяжныя: права на роўнасць і недыскрымінацыю, свабоду выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцый. Гэтая неабходнасць прызнана на міжнародным узроўні, у тым ліку ў дакладзе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (A/HRC/49/42)".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: "Спрабуе стварыць ілюзію канкурэнцыі". Адзін з сямі кандыдатаў зняўся з выбараў на карысць Лукашэнкі