У інжынера дубровенскага льнозавода зноў знайшлі «экстрэмісцкія матэрыялы»
25 красавіка прозвішча Андрэя Марачова з'явілася ў раскладзе Дубровенскага раённага суда, яго вінавацяць паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Чым скончыўся разбор справы, пакуль не вядома, але найхутчэй – арыштам. 8 красавіка суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў ужо судзіў дубровенца за распаўсюджванне публікацый «экстрэмісцкага» зместу ў «Одноклассниках» і пакараў арыштам на трое сутак.
Улады Гарадоцкага раёна ўвялі абмежаванні ў сферы прадпрымальніцкай дзейнасці
Згодна з рашэннем Гарадоцкага райвыканкама ўведзены пералік найбольш значных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Прававы акт набыў моц 30 сакавіка бягучага года. Прынятае рашэнне, на думку ўлад, дапаможа беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму і рамеснай дзейнасці.
На Докшыччыне мілітарызуюць акцябрат і піянераў. Яны спаборнічаюць у манеўраванні і размініраванні
У Докшыцах прайшоў раённы этап рэспубліканскіх спартыўных ваенна-патрыятычных гульняў "Зарніца" і "Зарнічка", удзел у якіх прынялі піянеры і акцябраты з 11 атрадаў устаноў адукацыі раёна. Піша сайт докшыцкай раёнкі “Родныя вытокі”.
Сябры назіральнай камісіі вывучылі ўмовы ўтрымання асуджаных у віцебскіх папраўчых установах адкрытага тыпу
Тры члены Віцебскай абласной грамадскай наглядальнай камісія пры галоўным упраўленні юстыцыі аблвыканкама наведала 19 красавіка дзве папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, размешчаныя ў Віцебску. У ВУАТ №9 адбываюць пакаранне 14 палітвязняў, у ВУАТ №10 ёсць як мінімум адзін зняволены па палітычных матывах. Грамадскія інспектары азнаёміліся з арганізацыяй побыту асуджаных, іх вольным часам, медыка-санітарнага забеспячэння. Скаргі ад зняволеных на ўмовы ўтрымання членамі камісіі не былі зафіксаваны.
Таццяну Пыцько, асуджаную за «ўдзел экстрэмісцкім фармаванні», аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» інфармацыйных матэрыялаў
Жыхарку аграгарадка Акцябрская, маці траіх дзяцей, суд Віцебскага раёна пакараў штрафам памерам 25 базавых велічынь, што складае 1000 рублёў. Такое рашэнне прыняў 9 красавіка суддзя суду Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня. Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Віцебскага раёна знайшлі ў сацыяльных сетках жынчыны інфармацыйную прадукцыю і лагатып двух інтэрнэт- рэсурсаў, унесеных у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У Глыбокім прызыўнікам уручылі спецыяльныя каляндарыкі
Глыбоцкім хлопцам прызыўнога ўзросту напярэдадні вясенняга прызыву іх раздала галоўны ідэолаг горада Людміла Карніловіч.
За гвалт над дзіцём улады аштрафавалі жыхара Воршы
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Зміцер Разумовіч 9 красавіка за прычыненне цялеснага пашкоджання дзіцяці аштрафаваў на 480 рублёў удаўца Віктара Смаляка.
На Лепельшчыне ёсць «пакой агрэсара», але папулярнасцю ён не карыстаецца
Адным з напрамкаў дзейнасці дзяржаўнай установы "ТЦСАН Лепельскага раёна" з'яўляецца аказанне комплекснай дапамогі грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі ў сувязі з дамашнім гвалтам.
У Оршы адкрылі «міліцэйскі» вайскова-патрыятычны клуб
Клуб «Зубр» створаны ў сярэдняй школе №9 пры падтрымцы ўпраўлення ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкама. У адкрыцці клуба узяў асабісты ўдзел міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў. Зрэшты, у Оршу ён прыехаў не толькі для гэтага: яму прадэманстравалі абноўлены будынак Аршанскага РУУС, на якім адкрылі мемарыяльную шыльду ў памяць пра былога начальніка райаддзела Сяргея Барвянкова – 49-гадовы міліцыянт раптоўна памёр на працоўным месцы сёлета 4 лютага.
Абласны суд пакінуў у сіле пакаранне для журналісткі Алены Шабуні – штраф памерам 2 800 рублёў
Такое пакаранне прысудзіла Алене Шабуні суддзя Першамайскага райсуду Алена Жук. Журналістка абскардзіла гэты вырак, але суддзя Віцебскага абласнога суду Святлана Іванова пакінула рашэнне суду першай інстанцыі без зменаў, а скаргу – без задавальнення. Праўда, яна ўвярнула ўвагу на памылкі, якія дамусціла яе калега з раённага суду: Алена Жук чамусьці вырашыла, што бел-чырвона-белы сцяг – гэта экстрэмісцкая сімволіка. Святлана Іванова ахарактарызавала нацыянальны сімвал іначай - «сцяг у пэўнай колеравай гаме, якая асацыюецца з забароненай сімволікай».