Таксама суд пастанавіў канфіскаваць у Марачова у даход дзяржавы асабісты кампутар. На мінулым судовым пасяджэнні ён цалкам прызнаў сваю віну. Падобна, што міліцыянты працягнулі праверку сацсетак інжынера-механіка.
На Дубровенскім льнозаводзе Андрэй Марачоў працуе ўжо больш за 20 гадоў, у 2021 г. быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у 2022г. імя работніка ўзгадвала мясцовая «раёнка», паведамляючы пра дасягненні на ўборцы льна. Спецыяліст па сельскагаспадарчай тэхніцы неаднаразова браў удзел у розных раённых мерапрыемствах, прысвечаных льноперапрацоўцы.
Жана Шукшынская