Кіраўніцтва папраўчай установы № 9 даклала правяральнікам аб тым, што ў будынку "хіміі" праведзены рамонт кухні і санвузла. Пра тое, што асуджаныя маюць магчымасць займацца фізкультурай, для гэтага створаны спортпакой, які абсталяваны адпаведным інвентаром.
У ВУАТ №10 членам камісіі паказалі з якой якасцю ажыццёўлены рамонт і чым абсталяваны пакой для прыёму ежы, а таксама як змяніліся да лепшага спальныя памяшканні.
Кіраўніцтва папраўчых устаноў паведаміла аб тым, што медыцынскае абслугоўванне асуджаных забяспечваецца ў гарадской паліклініцы №6.
У дзень наведвання членамі камісіі ўстаноў на базе ВУАТ № 9 была арганізавана інтэлектуальная гульня "Брэйн-рынг" паміж камандамі ВУАТ № 9, 10, 11. Гульня была прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Судзіў» батл адзін з сябраў назіральнай камісіі Міхаіл Мерзляк.
Аднак тыя, хто наведаў, не палічылі патрэбным без пасрэднікаў паразмаўляць з грамадзянамі, якія адбываюць пакаранні дзвюх віцебскіх установах, тым больш з палітвязнямі.
Мікалай Лешч