На старонку, дзе размяшчаюцца навіны з Віцебскай вобласці – тыя, якіх не прачытаеш у афіцыйных СМІ - падпісаны 2 671 чалавек. Інфармацыя падаецца ў выглядзе кароткіх відэаролікаў. У іх няма ні бел-чырвона-белых сцягоў, ні іншай "апазіцыйнай" атрыбутыкі. Ды і навіны часам не маюць "сенсацыйнага" характару, але яны прысвечаны сацыяльна-эканамічнаму жыццю рэгіёна, і таму на іх заўжды адгукаюцца мясцовыя жыхары.
Каментары на гэтым інтэрнэт-рэсурсе часам бываюць вельмі вострыя і крытычныя. Магчыма, гэта і стала прычынай таго, што старонку заўважылі і прызналі "экстрэмісцкай".
ларыса Маталіна
Пятніца, 24 Красавік 2026
“Экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй прызналі старонку ў Instagram з віцебскімі навінамі
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі Instagram-старонку "Второй регион Беларуси". Яе прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” суд Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці, рашэнне было прынята 16 красавіка.
Апублікавана ў
Суд