Увогуле TikTok -акаўнт Natalia быў прызнаны “экстрэмісцкім” ужо двойчы, і два разы яго ўключалі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
“Беларускія ўлады блакуюць ўсё што ім не падабаецца: сайты, інтэрнэт- старонкі, вершы, песні, спалучэнні колераў. І ўсё гэта падаецца пад соусам “дзеля бяспекі дзяржавы”. А вось калі ім заблакавалі YouTube (дзяржаўныя каналы) дзеля бяспекі ўсяго свету, то ўсе яны ў адзін голас пачалі крычаць : “А дзе свабода слова, а чаму не па закону?””, -- адкаментавала Наталля.
Распавядаючы пра прапанову вярнуцца ў Беларусь “на пэўных умовах”, каб мець “достойную жизнь”, блогерка прыгадала адзін з выпадкаў за кратамі. Ен выразна паказвае, што “годнасць” і “годнае жыццё” – гэта якраз тыя катэгорыі, якія ў першую чаргу імкнецца зняважыць аўтарытарная дзяржава.
У 2021 г. Наталлю Кукішаву затрымалі па падазрэнні ў абразе дзяржаўнага служачага ў каментарах, якія тычыліся “справы Зельцэра”. Але пасля некалькіх месяцаў знаходжання ў СІЗА абвінавачанне змянілі. У жніўні 2022 г. суд Оршы і Аршанскага раёна пакараў жанчыну двума гадамі калоніі за абразу Лукашэнкі. Яна адбыла гэты тэрмін, а пазней з'ехала ў ЗША.
Ксенія Лазарка
Панядзелак, 27 Красавік 2026
Экс-палітзняволеную Наталлю Кукішаву спецслужюы запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і абяцаюць “достойную жизнь”
Па адбыцці тэрміну зняволення Наталля Кукішава, ураджэнка Аршанскага раёна, пераехала ў ЗША. Там яна завяла акаўнт у TikTok, дзе распавядае пра нялюдскія ўмовы, якія ствараюць вязням за кратамі, і дзеліцца сваімі думкамі пра падзеі з Беларусі. Нядаўна гэіы інтэнэт-рэсурс прызналі “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”, а цяпер да блогеркі паступіла прапанова вярнуцца.
Апублікавана ў
Палітвязьні