21 кастрычніка беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі 8 чалавек, сярод іх трое – жыхары Віцебшчыны. Аднаго з іх пачалі судзіць за фінансаванне «экстрэмісцкай» і «тэрарыстычнай» дзейнасці, двух іншых вінавацяць за «удзел у эсктрэмісцкім фармаванні».

Цэлы шэраг грамадскіх аб'яднанняў у Беларусі стаяў на варце інтарэсаў жанчын і дзяцей, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту. Аднак пасля татальнай «зачысткі» сектара НДА ў 2021-2023 гадах супрацьстаяць гэтай праблеме дзяржава можа ў асноўным абапіраючыся хіба што на высілкі міліцыі.

У Віцебску прайшла абласная справаздачна-выбарчая канферэнцыя ПКБ. Гаварылася на ёй і пр тое, што варта было б пашыраць шэрагі прыхільнікаў камуністычнай ідэі. Пакуль на Віцебшчыне іх усяго каля 350 чалавек. А ў чатырох раёнах вобласці ўвогуле няма партыйных структур.

У віцебскім аблвыканкаме прайшла сустрэча намесніка Кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Пярцова з ідэалагічным актывам Віцебшчыны. Прысвечана сустрэча была нібыта абмеркаванню сямейных каштоўнасцяў, але і Уладзімір Пярцоў, і страшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін у сваіх выступах хутка перайшлі да іншай, больш звыклай тэмы: як варта змагацца з іншадумствам.

Жыхароў дома № 8 па вуліцы 2-й Зарэчнай у Віцебску хвалюе вырубка дрэваў, што вядзецца на месцы будучага будаўніцтва. «Пад сякеру» ідуць ужо дарослыя дрэвы, якія высякаюцца і на будаўнічай пляцоўцы, і там, дзе будуць пракладаць камунікацыі. «Мы абураныя, хіба можна знішчаць прыроду? Вакол шмат свабодных тэрыторый, дык чаму ж трэба будаваць менавіта там і так, каб нішчыць дрэвы?» - скардзяцца людзі.

«Сёлета ў Віцебскім раёне заасфальтавана рэкордная колькасць дарог», - такую пафасную назву мае артыкул у газеце «Віцьбічы». У гэтым тэксце вы не знойдзеце лічбаў для параўнання сёлетняга «рэкорда», да прыкладу, з мінулагоднімі паказнікамі. І ўвогуле: у артыкуле вядзецца нават не пра сотні кіламетраў абноўленага дарожнага пакрыцця, а пра некалькі дзесяткаў кіламетраў. У чым тады «рэкорд»? Проста чытачоў спрабуюць пераканаць, як дбайна пра іх клапоціцца кіраўніцтва рэгіёна.

Віцебскі абласны суд вынес ужо другі вырак палітзняволенай Вользе Брыцікавай, экс-лідарцы незалежнага прафсаюза "Нафтана". Раней гэтым жа судом яна была асуджаная да трох гадоў пазбаўлення волі паводле артыкула аб «распальванні варожасці». Цяпер яе прызналі вінаватай паводле яшчэ двух крымінальных артыкулаў – за "заклікі да санкцый" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

На гэтым тыдні жыхароў Віцебшчыны зноў судзілі за «пікетаванне» і «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце». Падсумуем, што пра гэта вядома з адкрытых крыніц. Падобных судовых працэсаў, найверагодней, было больш. Але рэгіянальныя суды не пазначаюць у свае раскладах тыя разборы справаў, што адбываюцца ў ІЧУ з дапамогай інтэрнэт-сувязі.

Віцяблянін быў асуджаны паводле ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Яго судзілі ў Віцебскім абласным судзе, вырак не вядомы. У «экстрэмісцкім» спісе на сайце МУС пазначана, што Яўген Сцяпанаў ужо «адбывае пакаранне». Мужчына мае вялікія праблемы са здароўем: ён перанес два інсульты, апошні з іх, як сведчаць абазнаныя крыніцы, здарыўся ўжо за кратамі.

30 маладых спецыялістаў, якія прыцуюць у Чыгуначным раене, сабралі на сустрэчу са старшынём райваканкама Аляксандрам Сысоевым, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Русланам Шкодзіным і чыноўнікамі раённага ўзроўню. Яны расказвалі пра "шырокія перспектывы, якія адкрываюцца перад моладдзю ў Беларусі" і тлумачылі, чаму не варта «гнацца за лёгкімі грашыма».