Панядзелак, 21 Кастрычнік 2024

На сустрэчы з ідэалагічным актывам вобласці гаварылі пра «замбаванне» і «нядобрыя мэты»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У віцебскім аблвыканкаме прайшла сустрэча намесніка Кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Пярцова з ідэалагічным актывам Віцебшчыны. Прысвечана сустрэча была нібыта абмеркаванню сямейных каштоўнасцяў, але і Уладзімір Пярцоў, і страшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін у сваіх выступах хутка перайшлі да іншай, больш звыклай тэмы: як варта змагацца з іншадумствам.

«Мосцік» паміж двума тэмамі перакінуў Кіраўнік Адміністрацыі, заявіўшы, што «наши оппоненты работают в долгую и не только на перспективу 2025 года, но и на 2030-й, а значит воздействие на молодых людей, даже не обладающих электоральным правом, будет у них в приоритете. Нам необходимо выстраивать работу неформально, находить пути, чтобы достучаться до сердец молодых людей: через модные у них каналы коммуникации, офлайновые мероприятия, максимально вовлекать их во всевозможные активности. Главное, чтобы они не были отданы на откуп сами себе и не становились жертвами преступных организаций, которым они нужны для нехороших целей».

Следам за Уладзімірам Пярцовым па незджанай каляіне пасунуўся і Аляксандр Субоцін: «Мы видим, что сейчас идет в прямом смысле информационная война, когда из событий, материалов вытаскивается каждое зернышко и раздувается в больших масштабах в телеграм-каналах, СМИ, чатах, соцсетях и т.д. От того, как мы будем готовить почву, работать с неокрепшими умами наших детей, будет зависеть их отношение к происходящему. Главное, чтобы они воспринимали информацию критически, подвергали ее анализу и соответствующим образом реагировали. Я не говорю про зомбирование, как делают наши оппоненты. В нашей работе важна системная, методичная работа с людьми и в том числе с руководящим составом области».

Пэўна, тэма сям'і як каштоўнасці гучыць непераканаўча ў краіне, дзе кіраўнік дзяржавы не падае станоўчага прыкладу ў гэтым сэнсе. А хутчэй наадварот – выстаўляе напаказ адсутнасць нармальных сямейных стасункаў. Таму найпрасцей пераскочыць на знаёмыя матывы – бэсціць апазіцыю, недружалюбны Захад і іншыя «цёмныя сілы», якія нібыта імкнуцца ўплываць на свядомасць беларусаў.

Падчас сустрэчы з ідэалагічным актывам вобласці планавалася разам «выработать алгоритмы» супроцьстаяння і «получить бесценный опыт». Ці выпрацавалі і ці атрымалі – застаецца невядомым.

Дзяніс Мартаў