Суддзя суда Ушацкага раёна Вольга Лаюшка 17 траўня за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый аштрафавала на 800 рублёў спецыяліста дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна» Кацярыну Спірыдзёнак.

Жыхары Віцебску, якія пражываюць па вул. Чкалава 19 кар. 4, склалі петыцыю № 5857 для таго, каб дзяржаўныя кантралёры з Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці прынялі меры па ліквідацыі дэфектаў, якія ўзніклі пасля рамонту дарогі паміж вул. Чкалава і пр. Чарняхоўскага. Цяпер петыцыю падпісалі больш за дзесяць чалавек і збор подпісаў працягваецца.

У матэрыяле выкарыстаная інфармацыя, сабраная "Хрысціянскай візіяй". 10 лютага яна падала матэрыялы для дакладу Спецыяльнай дакладчыцы па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Радзе па правах чалавека ААН за 2024 год, прысвечанага свабодзе асацыяцыі. У сваіх матэрыялах "Хрысціянская візія" звяртае ўвагу на тое, што свабода асацыяцыі і свабода рэлігіі і перакананняў непарыўна звязаныя паміж сабой, і як парушэнне аднаго з правоў падрывае асновы рэалізацыі іншага права. Даклад быў пададзены на англійскай мове, ёсць пераклад на рускую мову.

Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян 6 траўня за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 10 сутак былога дэпутата Вярхоўнага Савета СССР пенсіянера Мікалая Петрушэнку.

У другой палове лістапада 2023 года сваякі Мікалая  атрымалі пацвярджэнне, што ён знаходзіцца ў Глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры, то ў камеры штрафнога ізалятара. Яго пазбавілі права на званкі і адзінай на год перадачы і спатканні. Палітвязня Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020-га года, за два месяцы да выбараў кіраўніка дзяржавы.

Суддзя Віцебскага абласнога суда Таццяна Дзегцярова 28 траўня прыняла рашэнне ліквідаваць Полацкае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Міні-футбольны клуб «Алімп». Ініцыятарам знішчэння грамадскай арганізацыі выступіла Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. Пасля ліквідацыйных працэдур у вобласці застанецца ўсяго 14 недзяржаўных маладзёжных аб'яднанняў.

Паводле браслаўскіх уладаў, у раёне ідзе планамерная работа па ўключэнні ў гаспадарчы абарот аб'ектаў нерухомай маёмасці, якія не выкарыстоўваюцца. Рэгулярныя аўкцыёны даюць свой плён - цэлыя комплексы раней не запатрабаваных будынкаў знаходзяць новых гаспадароў. Піша сайт браслаўскай раённай газеты braslav-star.by.

У віцебскай рэгіянальнай прэсы ўжо стала завядзёнкай публікаваць водгукі дзяржаўных чыноўнікаў пра любыя ідэалагічна значныя падзеі. Цяпер да іх далучыліся і журналісты з выказваннямі па слядах Форума медыйнай супольнасці, які 28 траўня прайшоў у Магілёве. «Мы, журналисты, и воины на информационном поле, и защитники местной власти, и рупоры для населения. Мы все прекрасно понимаем, что не имеем права проиграть эту информационную войну», -- заявіла рэдактарка «Аршанскай газеты» Анастасія Турок.

Згодна са статыстычнымі данымі, адчуванне поспехаў у эканоміцы жыхары і сям'і Віцебскай вобласці практычна не адчулі.

Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 8 мая за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую служб (ч. 1 арт. 435 КК) аштрафавала на 6000 рублёў зарэгістраванага ў аграгарадку Валынцы Дзмітрыя Сухадольскага, які пастаянна пражывае і працуе ў Маскве.