Удзел у гульні, арганізаванай актывістамі БРСМ, бралі нават тыя школьнікі, якім яшчэ вельмі далёка да таго ўзросту, калі ўпершыню атрымліваюць бюлетэні для галасавання. «На первый взгляд, мероприятие напоминало игру, однако организаторы и участники прекрасно понимали всю значимость происходящего», - піша «Веснік Глыбоччыны». Тым болей, што на «скрынках для галавасання» было напісана, якія менавіта выбары маюцца на ўвазе: прэзідэнцкія выбары 26 студзеня 2025 года.
Для моладзі крыху старэйшага ўзросту перадвыбарчыя мерапрыемствы арганізоўвалі яшчэ больш мэтанакіравана. Так, з навучэнцамі Глыбоцкага каледжа правялі сустрэчу з дэпутатамі розных узроўняў. Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў выказаўся вельмі канкрэтна пра тое, чаго чакаюць улады ад выбаршчыкаў: «По поводу выборов кандидата в Президенты мнения бытуют разные: одни говорят, что Беларусью правит мудрый батька, другие– что в стране уже 30 лет диктатура. Президент, выступая на Дожинках-2024, согласился, что в стране установлена диктатура стабильности, безопасности, порядка, гостеприимства, доброты и справедливости. Думаю, что за такую диктатуру проголосует каждый».
Марына Коваль