Паводле старшыні ЦВК Ігара Карпенкі, ў Выбарчы кодэкс былі ўнесены змены дзеля «абароны чальцоў камісій ад агрэсіўнага ўздзеяння» - у прыватнасці, зараз у газетах і на сайтах выканкамаў не публікуюцца іх персанальныя дадзеныя. Але «гэта не значыць, што мы іх хаваем ад выбаршчыкаў», сцвярджае Ігар Карпенка. Маўляў, «калі выбаршчык прыйдзе на ўчастак для галасавання, то ўбачыць сябраў камісій, якія будуць насіць бэйджы з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку».
У «Аршанскай газеце» пайшлі яшчэ далей – схавалі твары тых, хто будзе лічыць галасы. Але распавялі, што падчас адмысловага трэнінгу, які прайшоў на ўчастку №2 у цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна, чальцоў камісій рыхтавалі «быць гатовымі да ўсяго». Прычым на ўсіх этапах элекатаральнага працэсу – і падчас зверкі спісаў выбаршчыкаў, і на датэрміновым галасаванні, і ў асноўны дзень выбараў, і непасрэдна пры падліку галасоў і абвяшчэнні вынікаў.
Прыхоўванне звестак пра склад выбарчых камісій – выразная прыкмета адсутнасці празрыстасці выбарчага працэсу. Аднак аршанцаў імкнуцца пераканаць у зваротным. Днямі на Youtube-канале «Аршанскай газеты» выйшаў відэаролік з назвай «Оршанцы скоро сделают свой выбор». Відэашэраг з аршанскімі краявідамі суправаджаеца песняй са словамі «Мы все вместе придём, отдадим голоса\ Чтобы дети смеялись со счастьем в глазах\ Чтобы в мирной стране колосились поля\ Чтоб всегда процветала родная земля\ Выбираем свободно. Сделай правильный шаг! \Это выбор народный и доверия знак». Аўтар тэкста і музыкі ў відэароліку не пазначаны.
Марына Роліна
Пятніца, 10 Студзень 2025
У Оршы схавалі не толькі асабістыя дадзеныя чальцоў выбарчых камісій, але і іхныя твары
Раённая газета апублікавала інфармацыю пра трэнінг для чальцоў выбарчых камісій, якіх навучалі, як дзейнічаць «у пазаштатных сітуацыях». На сайце выдання не гаворыцца пра тое, чаго канкрэтна варта апасацца ўдзельнікам выбарчых камісій падчас датэрміновага галасавання або ў асноўны дзень прэзідэнцкіх выбараў. Але ў фотарэпартажы да артыкула яны знятыя так, што пазнаць гэтых людзей цяжка. А месцамі твары і ўвогуле «замыленыя»...
Апублікавана ў
Выбары