Сапраўды, Аляксей Талай стаў вядомы за кошт сваёй уласнай жыццёвай гісторыі: ва ўзросце 16 гадоў ён страціў рукі і ногі ў выніку выбуху міны часоў Вялікай Айчыннай вайны, якую падлеткі самі паклалі ў вогнішча. Прычым Аляксей быў найстарэйшым у гэтай кампаніі.
Хлопец здолеў не толькі перажыць асабістую трагедыю, але і дасягнуць выдатных вынікаў як спартовец – паралімпіец, і стаць матывацыйным трэнерам. Сёння Аляксей Талай вядомы ак адданы прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі і арганізатар паездак дзяцей з Данбаса ў Беларусь «на аздараўленне». Падчас такіх паездак для ўкраінскіх дзяцей ладзяцца ідэалагічныя мерапрыемствы, дзе ўслаўляецца Расея і яе вайскоўцы.
Перад прэм'ерай фільма, прымеркаванай да дня народзінаў галоўнага героя, менавіта пра гэтую дзейнасць Аляксея Талая будуць распавядаць школьнікам.
Уладзімір Пуцін узнагародзіў праўладнага актывіста «Ордэнам Дружбы» за тое, што ён праводзіў «матывацыйныя сустрэчы і трэнінгі» у расейскіх вайсковых частках, якія ваююць ва Ўкраіне. Дзейнасць Аляксея Талая па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з часова акупаванай тэрыторыі Украіны расследуецца паводле двух першых частак артыкулу 438 Крымінальнага кодэкса Украіны — парушэнне законаў і звычаяў вайны. Справу завялі 21 сакавіка 2022 г., Талаю пагражае да 15 гадоў турмы або нават пажыццёвае зняволенне.
Ірына Пугачова
Субота, 18 Студзень 2025
22 студзеня пакажуць фільм пра Аляксея Талая – ураджэнца Оршы і арганізатара фонду для падтрымкі жыхароў акупаванай часткі Украіны
Фільм, прагляд якога пройдзе па ўсёй Беларусі, называецца "Птица Феникс Алексея Талая". Паводле афіцыйных анонсаў, 26-хвілінная стужка «Беларусьфильм» прысвечана таму, як галоўны герой «несмотря на отсутствие обеих рук и ног, состоялся как профессионал, общественный деятель, прекрасный семьянин». Дарэчы, дастаткова аб'ектыўна у фільме паказана, пры якіх акалічнасцях з Аляксеем Талаем адбылася трагедыя. Звычайна ў СМІ на гэтую тэму абыходзяцца агульнымі фразамі, кшталту «будучи подростком, он подорвался на мине, находясь в гостях у дедушки».
Апублікавана ў
Рознае