Прычым дакладна вядома, што такі помнік быў замоўлены мясцовымі ўладамі ў 2000-м годзе. Яго зрабіў віцебскі скульптар Іван Казак, але на доўгія гады пра яго забыліся. Як ні смешна казаць, але помнік выпадкова знайшлі на складзе ў 2018 годзе. Тады ж зладзілі абмеркаванне ў коле гарадскіх уладаз і габрэскай грамады. Скульптар пагадзіўся з заўвагамі і прапановамі, і паабяцаў, што ў 2019 годзе помнік будзе адліты ў Мінску.
Прайшло 6 гадоў. Новага варыянта помніка так і няма, і што са старым варыянтам – невядома.
Цяпер гараджанаў пераконваюць, што камень з таблічкай-абяцаннем – гэта і ёсць сімвал ушанавання памяці ахвяраў. І пра ідэю з помнікам проста не ўзгадваюць. «Возле памятного знака на месте витебского гетто состоялся митинг. В мероприятии участвовали представители власти, школьники, активисты общественных объединений члены витебской еврейской общины. Председатель правления Витебского общественного объединение «Городская еврейская община» Наум Линковский призвал помнить о невинно убиенных», -- паведмляе гарадская газета «Віцьбічы».
Якія толькі помнікі не з'явіліся ў Віцебску за апошнія 32 гады! У тым ліку і помнік ахвярам Халакосту ў Віцебскім раёне. А вось абяцанага помніка на месцы гета некалькі пакаленняў нашчадкаў колішніх вязняў так і не дачакаліся. У мінулым годзе ўлады горада і вобласці выдаткоўвалі і працягваюць выдаткоўваць вялікія сродкі на Плошчу герба і сцяга ў Віцебску, сцвярджаючы, што яна скрайне неабходная для патрыятычнага выхавання.
Шмат гаворыцца і пра ўшанаванне памяці загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны, прычым сёлета, да 80-годдзя Перамогі, падобнай рыторыкі будзе асабліва многа. Атрымліваецца, што ахвяры віцебскага гета ніякага дачынення да стратаў у тыя трагічныя часы не маюць.
Мікалай Маеўскі
Панядзелак, 27 Студзень 2025
32 гады таму ўлады паабяцалі паставіць помнік ахвярам віцебскага гета. Яго так і няма
27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Віцебску ўшанаваць памяць бязвінна закатаваных людзей зноў сабраліся каля сімвалічнага камня з надпісам «Тут будзе ўсталяваны памятны знак у памяць вязьняў віцебскага гета — ахвяраў фашысцкага генацыду ў 1941–44 гадах». Гэты камень з'явіўся ў тым раёне, дзе існавала гета, у далёкім 1993 годзе. Помніка няма і дагэтуль.
Апублікавана ў
Дзяржава