Панядзелак, 20 Студзень 2025

Пагрозы перад "святам" 26 студзеня

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Падчас выбарчай кампаніі жыхарам Віцебска пагражаюць пакараннямі па 14 артыкулах Крымінальнага Кодэкса і Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.Гэты пералік агучыў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкама Максім Марчанка. І паводле згаданых артыкулаў можна зрабіць выснову, чаго найбольш апасаецца міліцыя падчас галасавання на выбарах прэзідэнта.

Самым першым нумарам у спісе верагодных правапарушэнняў і злачынстваў ідзе «непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўніка міліцыі» ( арт. 23. 4 КаАП).

Далей – арганізацыя і ўдзел у так званых «несанкцыянаваных мерапрыемствах» (арт. 24.23 КаАП, арт. 293 КК і арт. 342 КК). І – хуліганства, як самае простае, у чым могуць абвінаваціць міліцыянты ( 19.1 КаАП і арт. 339 КК).

Нібыта ўспомніўшы, што вядзецца пра электаральную кампанію, спадар Марчанка прыгадаў і некалькі артыкулаў «выбарчага» зместу, якія прадугледжваюць пакаранне. Гэта арт. 10.9 КаАП пра недапушчальнасць агітацыі за байкатаванне , перанос выбараў і гд, а таксама за пашкоджанне друкаваных матэрыялаў з інфармацыяй пра выбары. І арт. 22.10 КаАП – пра забарону развешвання і расклейвання такіх матэрыялаў у неналежных месцах, а таксама арт. 23.5 КаАП – пра адказнасць за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інармацыі, у тым ліку і датычных да выбараў. Стварэнне перашкодаў працы выбарчай камісіі таксама стане нагодай для пакарання ( па арт. 191 КК).

Прадстаўнік міліцыі грамадскай бяспекі нагадвае і пра прадугледжанае заканадаўствам пакаранне за незаконны збор, апрацоўку і захаванне персанальных дадзеных фізічнай асобы ( арт. 23.7 КаАП і арт. 2031 КК). І пра крымінальную адказнасць за паведамленне аб няіснай небяспецы ( арт. 340 КК). І ўрэшце Максім Марчанка называе грозны артыкул 310 КК, у якім прапісана пакаранне за блакіроўку транспартных камунікацый, якая пацягне за сабой вялікія страты.

Усе гэтыя артыкулы пералічаны ў віцебскай гарадской газеце «Витьбичи». Чытачам паведамляюць пра сур'ёзны кантроль іхных дзеянняў падчас «свята», якім ідэолагі, да і сам Аляксандр Лукашэнка, любяць называць выбары ў Беларусі.

ведамляюць пра сур'ёзны кантроль іхных дзеянняў падчас «свята», якім ідэолагі, да і сам Аляксандр Лукашэнка, любяць называць выбары ў Беларусі.

З 20 студзеня на Віцебшчыне, як і па ўсёй Беларусі, міліцыя перайшла на ўзмоцнены рэжым службы. Але спакойнага жыцця міліцыянты не мелі ўжо цягам апошняга месяца: у РАУСы масава выклікалі "нядобранадзейных грамадзян", каб правесці з імі прафілактычныя  гутаркі і атрымаць падпісаныя пісьмовыя папярэджанні пра недапушчальнасць "экстрэмісцкіх" паводзінаў. 

Надзея Мікуліч