На сайце ведамства ў «Спісе грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці» з'явілася імя колішняй лідаркі незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вольгі Брыцікавай. У спісе пазначана, што жанчына ўжо «адбывае пакаранне». Найхутчэй, яе ўжо накіравалі ў папраўчую калонію.

У 2023 годзе ў Віцебскай вобласці было зарэгістравана 1659 кіберзлачынстваў, прычым раскрыццё гэтага віду злачынстваў было менш за 10%.  Судамі вобласці было разгледжана 122 крымінальныя справы, звязаныя з крадзяжом маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі (арт. 212 КК). У агульным аб'ёме ўсіх відаў злачынстваў практычна кожнае пятае ўчынена ў сферы высокіх тэхналогій і штогадовы прырост фіксуецца ў раёне 20-25 працэнтаў.

Суддзя Віцебскага абласнога суда Наталля Лях 26 чэрвеня пастанавіла пачаць ліквідацыю грамадскага аб'яднання "Спартыўны клуб "Полацк". Ініцыявала закрыццё арганізацыі Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.

Апошнім часам у рэгіянальных СМІ вельмі часта апісваюцца прыёмы грамадзян дзяржаўнымі функцыянерамі рознага ўзроўню. Часам журналістам даводзіцца канстатаваць, што праблемы тых, хто звяртаецца па дапамогу, невырашальныя – нейперш праз адсутнасць грашовых сродкаў. Часам у газетных матэрыялах паўтараюцца абяцанні «разабрацца» і «вырашыць». «Аршанская газета» пайшла іншым шляхам: чытачам проста не паведамілі, чым скончыўся прыём грамадзян чальцом Савета Рэспублікі Барысам Ціхаміравым.

У сувязі з гэтым віцебская мытня вырашыла нагадаць грамадзянам правілы ў пунктах пропуску праз мяжу. Паводле звестак Віцебскай мытні, з пачатку 2024 года ў рэспубліканскіх пунктах пропуску Віцебскай мытні службовымі асобамі мытні было выяўлена 9 выпадкаў пакідання грашовых сродкаў у дакументах, якія прад'яўлялі грамадзяне для праверкі службовай асобе мытні.

7 чэрвеня суддзя Талачынскага раёна Ірына Котава разгледзела грамадзянскую справу, ініцыяваную  Беларускім дзяржаўным педагагічным  універсітэта імя Максіма Танка да выпускніка ВНУ Уладзіслава Жураўлёва, які пражывае ў Талачынскім раёне.   Справа тычылася  спагнанні выдаткаў, затрачаных дзяржавай на навучанне ва ўніверсітэце з 2019 года пра 2023 год на дзённай форме атрымання адукацыі за кошт рэспубліканскага бюджэту.

Пра гэта паведаміла лепельскай раёнцы старшая следчая Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта маёр юстыцыі Наталля Смажэўская. Самымі гучнымі  справамі, якія расследуюцца ў 2024-м годзе, у інтэрв'ю мясцовай раёнцы Смажэўская называе тыя, якія датычаць зброі.

Гэткая завядзёнка існуе ўжо некалькі гадоў: рэдактараў газет Віцебскай вобласці склікаюць на нараду ў адным з райцэнтраў, каб падзяліцца досведам. Рэгіён, дзе праходзіць сустрэча, абіраюць паводле дасягненняў мясцовай газеты. Сёлета было вырашана збірацца ў Вушачах, гасцей прымала рэдакцыя раённай газеты «Патрыёт». Тэматыка сустрэчы была прысвечана прасоўванню кантэнту ў лічбавым асяродку і ўзаемадзеянні журналістаў з экспертнай супольнасцю.

Генеральны дырэктар ВРУП «Віцебскаблгаз», дэпутат Віцебскага аблсавета па Браслаўскай выбарчай акрузе № 53 Аляксандр Бранцэвіч на мінулым тыдні ў Браславе правёў прыём грамадзян.

У дапоўнены 25 чэрвеня «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» унесена  грамадская арганізацыя, зарэгістраваная ва Ўкраіне пад назвай «Громадська організація «Білорусь 2.0 Робімо Разам». У складзе групы грамадзян, якія нібыта здзяйснялі «экстрэмісцкую дзейнасць» у складзе гэтай суполкі,  названа і прозвішча Іосіфа Дулебы, якога зараз утрымліваюць у віцебскім СІЗА.