Суддзя Віцебскага абласнога суда Віктар Быстроў 19 чэрвеня пастанавіў ліквідаваць Беларускае грамадскае аб'яднанне традыцыйных адзінаборстваў "Айкібуда". Чыноўнікі з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сталі ініцыятарамі закрыцця гэтага спартовага грамадскага аб'яднання.

Апублікавана ў Суд

Намеснік пракурора Лепельскага раёна Аляксандр Філімонаў паведаміў, што «экстрэмізм» сёння ўсё больш грозна заяўляе пра сабе, парушаючы найважнейшыя правы чалавека: на жыццё, свабоду, бяспеку. І пасля агучыў пакаранне, якое чакае лепяльчан за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Апублікавана ў Дзяржава

Гэта вынікае з абноўленага 20 чэрвеня «Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў», які складае Міністэрства інфармацыі. Партал  orsha.eu – незалежнае сеткавае выданне аршанскага рэгіёну.  У 2021 годзе Мінінфармацыі на патрабаванне пракуратуры абмежавала доступ да сайта. Заснавальнік і рэдактар выдання Ігар Казмярчак быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля таго, як супраць яго распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў знявазе Аляксандра Лукашэнкі. Зараз ягоная маёмасць у Оршы арыштаваная, а сам Казмярчак абвешчаны ў вышук на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Апублікавана ў Дзяржава