Як стала вядома нядаўна, сілавікі затрымалі ўраджэнца Лепеля Дзяніса Кузьміча, які па версіі сілавікоў "заклікаў людзей" на пратэсты. Видэаролік з ім быў апублікаваны ў праўладным тэлеграм-канале "Кніга ДУ "БАЗА"". Мужчына прапісаны ў Лепелі, але працаваў ужо некаторы час у Менску.

Апублікавана ў Суд

Суддзя Віцебскага абласнога суда Вольга Іллюшонак 19 чэрвеня пастанавіла пачаць ліквідацыю Беларускага грамадскага аб'яднання жанчын «Ульяна». Ініцыятарам закрыцця ГА стала кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі краіны.

Апублікавана ў Суд

Галоўная мэта стваральнікаў – паказаць, як раскайваюцца тыя, хто быў аштрафаваны або асуджаны да арыштаў за рэпосты з «экстрэмісцкіх інфармацыйных рэсурсаў».  І як яны ўдзячныя адміністрацыям прадпрыемстваў за тое, што іх не звольнілі з працы. Праўда, і фактаў звальненняў па палітычных прычынах удзельнікі перадачы «На кантролі ўлады. Аб'ектыўна» таксама не хваваюць. А яшчэ гэтая перадача – рэверанс у бок пракурораў, сілавікоў і ідэолагаў, якія імкнуцца праводзіць прафілактыку «экстрэмізму ў сацыяльных сетках».

Апублікавана ў Дзяржава

Выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Паўночны», які прыпісаны да вайсковай часці 5524, якая абслугоўвае глыбоцкую турму, удзельнічалі ў ваенна-палявых зборах. Пра гэта піша сайт мясцовай раёнкі «Веснік Глыбоччыны». На гэты раз падлеткі ўдасканальвалі свае навыкі па розных кірунках на базе вайсковай часці 5530.

Апублікавана ў Дзяржава